9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія СМІ: «Сітуацыя для ўладаў Беларусі можа стаць драматычнай»

4

Калі беларускія ўлады будуць упарціцца, «Газпраму», відавочна, прыйдзецца ізноў пусціць у ход выпрабаваны сродак -- абмежаваць пастаўкі газу, піша расійская газета “Время новостей”.

«Газпрам» прыстрашыў Менску судом, калі «Белтрансгаз» не спыніць парушэнні кантрактных абавязацельстваў. Учора ў Маскве прайшла працоўная сустрэча намстарша ўпраўлення «Газпрама» Аляксандра Ананенкава і генеральнага дырэктара «Белтрансгаза» Уладзіміра Майорава, па выніках якой канцэрн упершыню публічна паведаміў, што беларускі бок не цалкам аплочвае бягучыя пастаўкі газу з Расеі. Г-н Ананенкаў заявіў візіцёру, што, калі «Белтрансгаз» і далей будзе парушаць умовы дзейснай дамовы, «Газпрам» «пакідае за сабой права звярнуцца ў суд».

Беларуская кампанія працягвае плаціць па 119 дал. за тысячу кубаметраў газу (як было ў першым квартале), хаця па кантракце з 1 красавіка кошт вырас да 127,3 дал. Зрэшты, справа нават не ў недаплочаных 30--40 млн дал. (прыкладна столькі набегла за тры месяцы) -- расейскаму канцэрну вельмі важна прымусіць Менск працаваць строга па кантракце, паколькі гэта першая буйная доўгатэрміновая дамова з краінай СНД з разлікам кошту газу па формуле, прывязанай да еўрапейскіх коштаў. Па ўмовах кантракту наступная змена кошту адбудзецца з 1 студзеня 2009 года, і тады паліва для «Белтрансгаза» падаражэе амаль удвая ўслед за еўрапейскімі коштамі. Як будзе паводзіць сябе Менск, калі дамоўленасці сабатуюцца пры павелічэнні кошту ўсяго на 8 дал. за тысячу кубаметраў?

Беларускі бок спасылаецца на тое, што не падпісваў з «Газпрамам» дадатковай дамовы аб павелічэнні кошту. Тое, што механізм і ўмовы перагляду дасканала прапісаныя ў асноўнай дамове, пакупніка ніколькі не бянтэжыць.

Як вядома, за лічаныя хвіліны да канца 2006 года кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер і віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка падпісалі пакет дакументаў, у ліку якіх першы ў гісторыі дзвюх краін «доўгі» кантракт на пастаўку 21,5 млрд кубаметраў газу штогод. У ім было абумоўлена, што ў 2007 годзе кошт газу будзе фіксаваны (100 дал. за тысячу кубаметраў), а з 1 студзеня 2008-га стане разлічвацца па формуле, аналагічнай тым, якія даўно выкарыстоўваюцца ў еўрапейскіх кантрактах «Газпрама». Беларусь мае мытную дамову з Расеяй, і пастаўляны ў рэспубліку газ не абкладаецца мытнай пошлінай. Акрамя таго, у кантракце закладзеная сістэма паніжальных каэфіцыентаў: у 2008 годзе -- 0,67, у 2009-м -- 0,8, у 2010-м -- 0,9. А з 2011 года Беларусь, як і прамысловыя спажыўцы Расеі, выйдзе на ўзровень кошту, які забяспечыць «Газпраму» роўную прыбытковасць з пастаўкамі ў Еўропу, паведамляюць у канцэрне.

Ананенкаў нагадаў Майораву, што з пачатку 2008 года кошт газу для рэспублікі разлічваецца па формуле, якая з'яўляецца "самой камфортнай" у пастаўках «Газпрама» у краіны СНД і Еўропы. Па інфармацыі «Времени новостей», акрамя 33-адсоткавай зніжкі сёлета «Белтрансгазу» былі прадстаўленыя дадатковыя ільготы. Па-першае, з 1 студзеня кошт разлічвалася так, як быццам у Еўропе газ каштуе 260 дал. за тысячу кубаметраў, а не 320 дал. (як было на самай справе). Так атрымаўся кошт першага квартала -- 119 дол. З 1 красавіка яна магла вырасці яшчэ максімум на 7%, да 127,3 дол., хоць у Еўропе яе велічыня ўжо набліжалася да 400 даляраў.

Аднак на наступны год такіх ільгот не прадугледжана, і акрамя 20-адсоткавага дысконту (і адсутнасці экспартнай пошліны) Менску разлічваць няма на што. А улічаючы, што па апублікаваным Аляксеем Мілерам прагнозе да канца гэтага года сярэдні кошт расейскага газу ў Еўропе дабярэцца да 500 дал., сітуацыя для Беларусі можа стаць драматычнай. Па грубых разліках, з 1 студзеня 2009 года кантрактны кошт для «Белтрансгаза» складзе 260--270 дал. за тысячу кубаметраў, прадэманстраваўшы больш за двухразовы рост. У Менску ўжо заяўлялі, што збіраюцца купляць газ не даражэй чым па 140 дал., і заклалі гэты кошт у праект бюджэту на наступны год.

Мабыць, з гэтым звязаная пагроза «Газпрама» звярнуцца ў суд. Па інфармацыі «Времени нововстей», у пяцігадовым кантракце на пастаўку газа, падпісаным паміж расайскай і беларускай кампаніямі, зафіксавана, што спрэчкі паміж бакамі вырашаюцца ў арбітражным судзе Масквы. Зрэшты, зразумела, што прымусіць «Белтрансгаз» выканаць судовае рашэнне наўрад ці атрымаецца. І гэтае абяцанне -- толькі дэманстрацыя прыхільнасці «Газпрама» цывілізаванай форме (у адпаведнасці з прапісаным у кантракце механізмам) разрашэння канфлікту. Але калі беларускія ўлады будуць упарціцца, «Газпраму», відавочна, прыйдзецца ізноў пусціць у ход выпрабаваны сродак -- абмежаваць пастаўкі газу. Эфектыўнасць гэтай прылады расце па меры набліжэння восені і ацяпляльнага сезону.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках