9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па падазрэнні ў выбуху ў Менску шукаюць доўгавалосага бландына

24
Па падазрэнні ў выбуху ў Менску шукаюць доўгавалосага бландына

У сталіцы з'явіўся другі фотаробат падазраванага ў арганізацыі выбуху ў Менску 4 ліпеня.

Нядаўна супрацоўнікі МУС паведамілі «КП в Беларуси» аб тым, што фотаробат брунета з кароткай стрыжкай, развешаны па горадзе, - інфармацыя для праваахоўных органаў, распаўсюджвацца яна не павінная была. Але ўчора журналісты выявілі ў прадуктовай краме на К.Лібкнехта ў Менску два фотаробата. На другім быў намаляваны нейкі доўгавалосы бландын.

Подпіс пад фотаробатам абвяшчаў: «Па факце хуліганскіх дзеянняў 4.07.2008… шукаецца неўсталяваны мужчына, на выгляд якому 23 - 25 гадоў, рост 175 - 180 см, волас доўгі, светлы, ўецца, фарбаваны, сярэдняга целаскладу. Носіць кароткую светлую бародку. Быў апрануты ў аранжавую майку».

Асобным лістком ішла аб'ява ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУЎС: усіх, хто можа апазнаць, усіх, хто нешта бачыў уначы 4 ліпеня, просім паведаміць аб гэтым па тэлефонах (пяць нумароў) альбо ў бліжэйшае аддзяленне міліцыі.

Прэс-служба МУС каментаваць распаўсюджванне гэтага фотаробата адмовілася.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках