Навукоўцы развеялі міф аб «загадкавай рускай душы»
45- 18.07.2008, 13:05
Усе гутаркі аб тым, што рускі чалавек чымсьці ўнікальны і рускі народ адрозніваюцца ад іншых нацый – выдумка.
Аб гэтым сведчыць даследаванне Тартускага ўніверсітэта (Эстонія), аб выніках якога паведамляе ERR. Навукоўцы высветлілі, што стэрэатып асаблівага рускага чалавека - такі жа міф, як і "рускі дух" і "асаблівая стаць" Расеі.
Вынік даследаванняў быў прадстаўлены на праходзілай у Тарту 14-й Еўрапейскай канферэнцыі псіхалогіі асобы. У ёй удзельнічаюць каля 300 навукоўцаў з 41-й краіны.
Падчас даследаванняў, у якім прымалі ўдзел 40 расійскіх вну, былі атрыманыя дадзеныя аб 11000 чалавек - ад Камчаткі да Карэліі. Па словах прафесара Тартускага ўніверсітэта Юры Алліка, даследаванні паказалі, што рускі чалавек як на генетычным, так і на асобасным узроўні, вельмі падобны з іншымі народнасцямі свету, хоць Дастаеўскі і Салжаніцын, напрыклад, лічылі рускую нацыю ўнікальнай.
Як кажа прафесар, даследаванне аспрэчыла міф аб выключнасці рускай душы. Прычым, усё апытаныя па нацыянальнасці былі рускімі. "Мне здаецца, што гэта і ў палітычным сэнсе ясная і важная вестка. Напрыклад, апраўдваць якую-небудзь палітычную сістэму тым, што такі рускі народ або што дэмакратыя і іншыя празаходнія формы жыцця рускаму супрацьнпаказаныя, - чыстая дэмагогія. Просты, рэальны рускі чалавек, якога шануюць, нічым асаблівым не адрозніваецца ад латыша, літоўца, эстонца або ад людзей любой іншай нацыянальнасці", - падзяліўся сваім навуковым і чалавечым меркаваннем прафесар Аллік.