banner1 banner1 banner1

21.07.2008

Ільля Богдан: «Па справе аб выбуху сядзелі чалавек 100. Усіх называлі палітычнымі»

8:30, — Палітыка

Вызваленыя актывісты апазыцыі распавядаюць, колькі людзей на самой справе затрыманыя па справе аб выбуху ў Менску 4 ліпеня.

20 ліпеня пасьля 11-й раніцы з ізалятара часовага ўтрыманьня ў Менску на вуліцы Акрэсьціна вызвалілі актывістаў БНФ Антона Койпіша і Ільлю Богдана. Яны былі затрыманы на 10 сутак як падазраваныя ў крымінальнай справе аб выбуху на канцэрце да Дня незалежнасьці 4 ліпеня. Ім ня выставілі абвінавачаньняў.

21-гадовы Ільля Богдан і 22-гадовы Антон Койпіш выйшлі разам з ізалятару. У гэты час з закратаванага акна ізалятару на вуліцы Акрэсьціна нехта гучна выкрыкнуў вітаньне вызваленым актывістам і памахаў рукой. Ільля Богдан расказаў, што апошнія суткі сядзеў у адной камэры з Антонам Койпішам:

“Я думаю, такіх, як мы, было чалавек сто. Напрыканцы ўсіх людзей, якія сядзелі па гэтай крымінальнай справе як падазраваныя, называлі палітычнымі. Сядзелі і студэнты, і людзі, у якіх былі некалі нейкія правапарушэньні. Гэта быў хапун, і складана сказаць, на што ён быў разьлічаны. Гэта вялікая шматхадоўка і, я думаю, яна будзе яшчэ цягнуцца доўгі час”, паведаміў актывіст у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Ільля расказаў, што супрацоўнікі КДБ затрымалі яго ўвечары ў раёне Акадэміі навук і павезьлі дадому, дзе зрабілі ператрус. Забралі скоч, фольгу, налепкі, улёткі, вадкасьць для мыцьця пліткі, а таксама сыстэмны блёк кампутара. У сьледчым аддзяленьні Ільля адмовіўся даваць паказаньні. Ён правёў больш за суткі ў так званым “стакане” у пастарунку. Хлопцы амаль бязвылазна знаходзіліся ў камэры ізалятару, іх выводзілі толькі на экспэртызу крыві і для азнаямленьня зь велізарнай тэчкай экспэртызаў па справе аб выбуху.

“Я сядзеў у дзьвюх камэрах, і там таксама былі «падрыўнікі», людзі, якія калісьці былі крымінальнымі аўтарытэтамі. І абурэньне было страшэннае, што гэты прэцэдэнт ёсьць сьведчаньнем таго, што ўлады зараз “абкатваюць” новы мэтад затрыманьня як апазыцыі, так і простых грамадзянаў. Адкрываючы крымінальную справу, да простага чалавека можна прыйсьці дадому, знайсьці і скоч, які фігуруе ў гэтай крымінальнай справе, і фольгу алюміневу”, -- распавёў Ільля Богдан.

Антон Койпіш быў таксама затрыманы 10 ліпеня. Ён знаходзіўся дома, калі прыехалі супрацоўнікі КДБ, учынілі ператрус, забралі сыстэмны блёк кампутара. Калі Антон адмовіўся яго несьці, то сьледчы КДБ арыштаваў яго на трое сутак. А потым яго папярэдзілі, што арыштуюць на 10. Допыт Антона працягваўся каля трох гадзінаў, бо ён запатрабаваў, каб сьледчы вёў запісы на беларускай мове.

“У камэры вельмі душна. Камэра на 19-20 квадратных мэтраў. Там было пяць чалавек. Спачатку там закідвалі ўсялякіх крымінальнікаў, потым пачалі закідваць “тэрарыстаў”. Мы спалі на голых дошках не распранаючыся цалкам ці часткова распранаючыся, каб падкласьці вопратку пад сябе. Я ня ведаю, колькі было затрыманых. Але я разумею, што гэта дзесяткі, зь якіапазыцыянэры – меншасьць”, -- распавёў Антон.

Напісаць каментар (0)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта02.12.0803.12.08
EUR2 741.932 727.99
USD2 163.002 168.00
RUB77.4177.38

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

Імпарт загадана знішчыць на нішто: забараняецца ўвоз прадуктаў і прамтавараў (Дакумент) (18629)

26.11, 14:44, — Эканоміка

Сарваны «саюзны» дзяржсавет: Лукашэнка не ляціць у Маскву (7526)

1.12, 8:24, — Палітыка

Эканоміка Беларусі можа абрынуцца ўслед за крызісам у Расеі (6044)

26.11, 13:42, — Палітыка

Сідорскі: «Гэта ганебшчына. Чыноўнікі ні чорта не робяць» (5617)

26.11, 11:45, — Эканоміка

Как в Беларуси пытаются делать «мобильники» (Фоторепортаж) (5614)

26.11, 18:16, — Сувязь

Вось такая свабода слова... (5187)

28.11, 18:47, — Палітыка

Саюзу «труба»: Пуцін распарадзіўся аб будаўніцтве нафтаправода ў абыход Беларусі (5124)

1.12, 17:18, — Палітыка

МЗСы Беларусі і Расеі абмяняліся нотамі пратэсту (4941)

1.12, 11:50, — Палітыка

Нафта патаннела ў тры разы, а бензін ў Беларусі стаў каштаваць толькі на 10% меней (Відэа) (4576)

1.12, 9:45, — Эканоміка

Пачаліся «чысткі» у МУС: звольненыя першыя генералы і палкоўнікі (4522)

28.11, 15:53, — Палітыка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: