9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура лічыць, што вядомы баксёр учыніў самагубства

1

Салігорская пракуратура (Менская вобласць) праводзіць праверку па факце смерці беларускага баксёра Віталя Шкрабы, у якасці асноўнай версіі разглядае самагубства.

Пра гэта паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у згаданай пракуратуры.

"На першым месцы стаіць версія пра самагубства баксёра. Яна пераважвае ўсе астатнія", - заявілі ў пракуратуры. Са словаў суразмоўцаў агенцтва, "пракуратура распачала праверку, адпрацоўваюцца ўсе найверагодныя версіі. Але асноўнай на гэты момант з'яўляецца версія пра самагубства".

У пракуратуры адмовіліся паведаміць, ці ёсць звесткі наконт таго, што магло паслужыць нагодай і прычынай самагубства, са спасылкай на закрытасць гэтай інфармацыі.

Як раней паведамляў прэс-цэнтр Хартыі'97 са спасылкай на старшыню Грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя прафесійнага боксу" Эдуарда Дубоўскага, у канцы мінулага тыдня баксёр В.Шкраба быў знойдзены мёртвым з нажом у грудзях у сваёй кватэры ў Салігорску.

Цела В.Шкрабы ў замкнёнай кватэры знайшла яго маці, удакладніў Э.Дубоўскі.

В.Шкраба быў чэмпіёнам Беларусі ў прафесійным боксе, правёў тытульныя баі з вядомым расейскім баксёрам Мікалаем Валуевым.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках