9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска чакаюцца вялікія «пробкі»

З 21 ліпеня па 25 жніўня па вуліцы Багдановіча (ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Пашкевіч) абмяжоўваецца рух аўтатранспарту. ДАІ таксама папярэджвае аб магчымым затапленні цэнтральных вуліц сталіцы.

Па паведамленні Ўпраўлення ДАІ Менгарвыканкама, рух будзе абмежаваны ў сувязі з выкананнем прац па замене ўчастку цепламагістралі № 24.

Дзяржаўтаінспекцыя прыносіць прабачэнні за часавыя нязручнасці і просіць кіроўцаў выключыць дадзеныя ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі са свайго маршруту.

Адначасова Дзяржаўтаінспекцыя Менска ў сувязі з магчымым сёння ліўнем заклікае кіроўцаў быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі на дарогах, выконваць хуткасны рэжым і дыстанцыю бяспекі, піша БелаПАН.

Як гаворыцца ў паведамленні УДАІ Менгарвыканкама, у другой палове дня 21 ліпеня ў Менску чакаецца моцны дождж. Бачнасць на дарогах пагоршыцца, магчыма затапленне некаторых вуліц (плошча Бангалор, вуліца Няміга, праспект Дзяржынскага, вуліц Харкаўская і Сталетава; перакрыжаванняў — праспект Пераможцаў і вуліца Ігнаценка, праспект Пушкіна і вуліца Прытыцкага, вуліца Маскоўская і вуліца Талстога).

Дзеля пазбягання затораў Упраўленне ДАІ Менгарвыканкама просіць пазбягаць участкаў вулічна-дарожнай сеткі, на якіх магчымае затапленне праезжай часткі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках