9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт ЗША заявіў аб неабходнасьці змагацца з дыктатурай у Беларусі

8
Прэзідэнт ЗША заявіў аб неабходнасьці змагацца з дыктатурай у Беларусі

У традыцыйнай штогадовай заяве з нагоды «Тыдня паняволеных народаў» 18 ліпеня прэзыдэнт ЗША Джордж Буш згадаў Беларусь.

«Сёньня наш народ стаіць перад новым змаганьнем з ворагамі, які забіваюць нявінных і імкнуцца падпарадкаваць мільёны сваёй гвалтоўнай, таталітарнай уладзе», — заявіў прэзідэнт ЗША.

У такіх краінах як Беларусь, Бірма, Куба, Іран, Паўночная Карэя, Судан, Сырыя і Зімбабвэ людзі працягваць жыць пад дэспатычнымі рэжымамі, адзначыў Джордж Буш, паведамляе "Радыё Свабода".

«Аднак мы застаемся ўпэўненыя, што сьвятло свабоды пераможа i гэтую цемру. Каб прыйшоў гэты дзень, мы мусім падтрымліваць маладыя дэмакратыі ў такіх месцах як Аўганістан і Ірак. У такіх краінах як Беларусь, Бірма, Куба, Іран, Паўночная Карэя, Судан, Сырыя і Зімбабвэ людзі працягваць жыць пад дэспатычнымі рэжымамі, і мы працуем дзеля таго дня, калі гэтыя народы стануць свабоднымі», -- заявіў прэзідэнт ЗША.

У 1959 годзе амэрыканскі Кангрэс абавязаў прэзыдэнта ЗША штогод адзначаць трэці тыдзень ліпеня як «Тыдзень паняволеных народаў».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках