9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДТЗ на Менскай кальцавой аўтадарозе – утварылася кіламетровая «пробка»

На ўчастку дарогі ў раёне вуліц Кіжаватава і Казінца паўстаў кіламетровы затор.

Аварыя здарылася 21 ліпеня на крайняй левай паласе падчас ліўня. Дарагія іншамаркі за лічаныя секунды ператварыліся ў груду змятага металу.

Першымі ў ланцугу сталі «Жыгулі». Кіроўца рэзка затармазіў, калі заўважыў стоп-сігналы наперадзе ідучага аўтамабіля. Для тых, хто ехаў ззаду, гэта стала непрыемным сюрпрызам: пайшла «ланцужная» рэакцыя. Адзін «Мэрсэдэс» хоць і паспеў своечасова спыніцца, уцалець не змог – у яго на поўным ходзе заехала «Аўдзі», перадае тэлеканал АНТ.

Усяго розныя пашкоджанні атрымалі 8 легкавушак і грузавы аўтамабіль. Людзі не пацярпелі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках