banner1 banner1 banner1

22.07.2008

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса важная навіна 33

15:46, — Палітыка

22 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб рэгістры насельніцтва". Законам створаная прававая аснова для фармавання ў Беларусі адзінай сістэмы ўліку персанальных дадзеных грамадзян.

Акрамя таго, сістэмай будуць улічвацца таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у краіне.

У рэгістры будуць аб'яднаныя існуючыя ў розных дзяржарганізацыях разрозненыя сістэмы ўліку фізічных асоб, што дазволіць "найбольш поўна забяспечыць рэалізацыю правоў і законных інтэрасаў грамадзян, скараціць перапіску і запыты арганізацый пры працы з грамадзянамі", -- адзначае прэс-служба Лукашэнкі.

У рэгістр насельніцтва, паведамляе прэс-служба, будуць уключаныя персанальныя дадзеныя грамадзян: прозвішча, імя, імя па бацьку, пол, дата і месца нараджэння і смерці, грамадзянства, сямейнае становішча, месца жыхарства, род заняткаў, падатковыя абавязанні і інш. Аб'ектыўна і аператыўна ідэнтыфікаваць фізічную асобу і яе грамадзянскі статус дазволіць ідэнтыфікацыйны нумар, унікальны для запісу ў рэгістры ў адносінах кожнага грамадзяніна.

Фармаванне рэгістра насельніцтва будзе ажыццяўляцца дзяржаўнымі арганізацыямі, ад грамадзян спатрабаванне якіх-небудзь дадзеных не прадугледжанае. "Кіраванне такім масівам канфідэнцыйнай інфармацыі ўскладзенае на распарадчыка рэгістра — Міністэрства ўнутраных спраў", — адзначаецца ў паведамленні.

Прэс-служба таксама падкрэслівае, што "стварэнне ў Беларусі рэгістра насельніцтва заснаванае на дадатным досведзе цывілізаваных замежных дзяржаў, якія ўжо стварылі або ўкараняюць адзіны банк персанальных дадзеных сваіх грамадзян, падобныя рэгістры функцыянуюць у больш за 60 краінах свету, гэта значыць амаль у кожнай трэцяй краіне".

Напісаць каментар (33)

Закладкі

Email

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  22.03.10  23.03.10
EUR4 040.464 024.74
USD2 967.002 976.00
RUB101.41101.44

Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?

За нашу і вашу Свабоду!

Барацьба Саюза палякаў за свае правы

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   22.03   23.03 
Брэст Облачно+7
+2
Небольшая облачность+12
+2
Віцебск Дождь со снегом+3
-4
Небольшая облачность+6
+1
Гомель Дождь+6
-2
Солнечно+7
0
Гродна Возможен дождь+5
0
Облачно+11
+2
Мінск Возможен дождь+4
-2
Небольшая облачность+8
+2
Магілёў Небольшой дождь+4
-4
Небольшая облачность+7
0

Новости Байнета

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: