Янчэўскі: «Калі Інтэрнэт спатрэбіцца ўрэгуляваць, спытаюць меркаванне народа»
19- 22.07.2008, 17:17
Галоўны ідэолаг заявіў у праграме «Семнаццаць імгненняў» тэлеканала РТР-Беларусь, што Інтэрнэт у нашай краіне быў, ёсць і будзе свабодным. Чым здзівіў: нядаўна «парламентарыі» прагаласавалі за закон, па якім папяровыя версіі газеты і іх электронныя версіі павінныя супадаць, а Інтэрнэт-сайты – рэгістравацца.
Гэтае што, калі не абмежаванні ў Інтэрнэце? – спытала газета «КП в Беларуси» галоўнага ідэолага.
- Калі паўстане такая неабходнасць, гэтыя пытанні могуць быць дадаткова ўрэгуляваныя пастановай урада, - адказаў Янчэўскі. - Калі наогул паўстане неабходнасць урэгулявання нейкіх пытанняў, звязаных з Інтэрнэтам, гэта будзе рабіцца абавязкова з удзелам карыстальнікаў, уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, журналістаў... І будзе насіць выключна тэхнічны характар, а не забаронны. У выніку, у гэтым проста пераканацца, ні праз месяц, ні праз два гады цэнзура не з'явіцца. Наадварот, мы зацікаўленыя ў тым, каб Інтэрнэт-тэхналогіі ў нашай краіне развіваліся самым энергічным чынам.