banner1 banner1 banner1

22.07.2008

Зміцер Дашкевіч: Удзел апазіцыі ў «выбарах» можа легітымізаваць «палатку» 3

17:45, — Палітыка

Міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Малады фронт" мае намер байкатаваць маючыя адбыцца «парламенцкія выбары».

Каментуючы БелаПАН такое рашэнне, старшыня "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч адзначыў: "Ужо напачатку выбарчай кампаніі было відавочна, што выбараў у нармальным значэнні гэтага слова ў Беларусі не будзе. Таму пры абмеркаванні двух фарматаў удзелу ў выбарах — байкатаванне або ўдзел да дня галасавання — я падтрымаў першы".

З.Дашкевіч лічыць, што "чым далей будзе прасовацца выбарчая кампанія, тым больш дэмакратычных лідэраў стануць разумець неабходнасць байкоту". "Калі раней дэмлідэры баяліся нават вымавіць слова "байкот", то пасля фармавання акруговых выбарчых камісій магчымасць яго правядзення ўжо адкрыта абмяркоўваецца", — сказаў ён.

Па меркаванні З.Дашкевіча, удзел у «выбарах» актывістаў дэмсіл можа прывесці да міжнароднай легітымізацыі «палаты прадстаўнікоў». "Аб верагоднасці гэтага пры праходжанні ў «парламент» некалькіх апазіцыянераў кажуць прадстаўнікі еўрапейскіх структур. Але ад наяўнасці ў «палаце прадстаўнікоў» некалькіх прадстаўнікоў апазіцыі сутнасць яе працы не зменіцца", — падкрэсліў палітык.

Раней аб байкоце выбараў заявіла Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ. Як адзначалася на паседжанні Сойма партыі 13 ліпеня, байкатаванне — "найбольш эфектыўны метад супраціву антыбеларускай палітыцы ўладаў".

Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі (АДС), нагадаем, заявілі аб тым, што пакідаюць за сабой права зняць кандыдатаў з адзінага спісу АДС за некалькі дзён да галасавання ў выпадку, калі выбарчая кампанія будзе праводзіцца з парушэннямі міжнародных дэмакратычных нормаў.

Напісаць каментар (3)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (11839)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5025)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (4901)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4542)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4008)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3844)

6.10, 15:25, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3672)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3638)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3580)

9.10, 12:55, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3448)

8.10, 13:07, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: