9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахмадзінеджад адмовіўся замарожваць ядзерную праграму

3

Прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінеджад заявіў у сераду, 23 ліпеня, што "не адойдзе ні на цалю" у развіцці ядзернай праграмы краіны.

Такім чынам іранскі прэзідэнт адказаў на прапанову "шасцёркі" міжнародных пасярэднікаў. У суботу на перамовах у Жэневе "шасцёрка" прапанавала Ірану пакет прапановаў, які, у прыватнасці, прадугледжваў здыманне ўведзеных ААН эканамічных санкцыяў у абмен на прыпыненне іранскай ядзернай праграмы, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Reuters.

ЗША і шэраг заходніх дзяржаваў вінавацяць Іран у спробе стварыць атамную зброю. Афіцыйны Тэгеран са свайго боку настойвае, што яго ядзерная праграма носіць выключна мірны характар і скіравана перадусім на развіццё энергетыкі.

У "шасцёрку" міжнародных пасярэднікаў уваходзяць Нямеччына і пяць сталых чальцоў Рады бяспекі ААН - Расея, ЗША, Кітай, Вялікабрытанія і Францыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках