banner1 banner1 banner1

23.07.2008

Сяргей Калякін: «Гэта падобна да сутаргаў улады» важная навіна 8

12:39, — Палітыка

Напярэдадні гэтак званых "выбараў" актывістаў апазіцыі прымушаюць запаўняць дэкларацыі аб прыбытках. Сёння гэты дакумент у чарговы раз быў запатрабаваны ў лідэра Партыі камуністаў беларускай.

- Сёння я быў запрошаны ў падатковую інспекцыю Савецкага раёна, дзе мне спрабавалі ўручыць патрабаванне задэклараваць прыбыткі і маёмасць. Але сёлета я ўжо двойчы падаваў дэкларацыю аб прыбытках. Першы раз у сакавіку ў адміністрацыю Партызанскага раёна Менска, а другі раз 15 ліпеня на патрабаванне дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, -- паведаміў Сяргей Калякін газеце "Таварыш". -- Запаўняць чарговую дэкларацыю я, натуральна, адмовіўся, спаслаўся на закон Рэспублікі Беларусь пра падатковыя дэкларацыі грамадзян. Дзе, у прыватнасці, сказана, што калі ў грамадзяніна не змяніліся маёмасць і прыбыткі, то ён мае права проста паведаміць у органы, якія патрабуюць дэкларацыю, што здаў яе ў пэўны орган. А у мяне ад 15 ліпеня нічога не змянілася…

Да таго ж, з дэпартамента фінансавых расследаванняў дэкларацыя звычайна перадаецца ў падатковую інспекцыю па месцы жыхарства і яна там недзе, бадай, ёсць.

Апрача іншага, я сказаў супрацоўнікам падатковай інспекцыі Савецкага раёна, што іх патрабаванне супярэчыць і заяўленаму спадаром Лукашэнкам прынцыпу аднаго акна. Бо ў рэспубліцы Беларусь, калі верыць таму, што кажа спадар Лукашэнка, ідзе барацьба з бюракратыяй! І калі яны, можа быць, гэтага не ведаюць, то ім варта звярнуцца да адпаведнага выказвання.

А наогул я лічу, што гэтая хаатычная дзейнасць розных чыноўнікаў сведчыць усяго толькі пра імкненне ўсіх адразу выканаць любое дзеянне ўслед за любым выказваннем галоўнай службовай асобы краіны. Праўда, усе гэтыя дзеянні і, у прыватнасці, патрабаванні падатковых дэкларацыяў у выніку нічога не дадуць. Будзе выдаткавана вялізная колькасць чынавенскіх чалавека-гадзін, мноства дзяржаўных грошай, а вынік станецца нулявым.

Дарэчы, усё неяк вельмі супадае з другой кампаніяй, якая сёння вядзецца: нібыта ў пошуку вінаватых у выбуху 4 ліпеня.

Даходзіць да маразму. У Баранавічах супрацоўнікі адпаведных службаў заявіліся да сябра нашай партыі 1924 года нараджэння, які не можа перасоўвацца, з патрабаваннем патлумачыць, дзе ён быў 4 ліпеня…

Яму сказалі таксама, што ў яго будуць браць адбіткі пальцаў і сліну на аналіз…

А нашаму баранавіцкаму актывісту Віктару Цяпіну заявілі, што калі ён не здасць адбіткі пальцаў і сліну на аналіз, то яго арыштуюць на 10 сутак і там усе аналізы возьмуць прымусова.

Гэта ўжо падобна да сутаргаў улады…

Напісаць каментар (8)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (11705)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (4975)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (4845)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4493)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (3963)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3803)

6.10, 15:25, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3632)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3613)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3549)

9.10, 12:55, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3404)

8.10, 13:07, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: