Па справе аб выбухах у Віцебску абшукалі незалежнага выдаўца
2- 23.07.2008, 15:52
Сёння, з раніцы, у кватэры Жанны Паповай, дырэктара ЗАТ «Выдавецкі дом «Віцебскі Кур'ер» праводзіўся ператрус.
Асобы, якія праводзілі ператрус былі ў цывільным. Як высветлілася, адзін з іх быў маёр міліцыі г. Менска з Камітэта па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Санкцыю на ператрус у кватэры падпісаў пракурор вобласці. Пры ператрусе праводзілася аператыўная здымка.
Як стала вядома пяротрус праводзіўся ў сувязі з выбухамі ў Віцебску, што прагрымелі ў 2005 годзе. Былі забраныя ўсе кампутарныя носьбіты інфармацыі: CD, DVD-дыскі, USB flash drive носьбіты (флэшкі), вінчэсцеры.
Ператрус пачаўся ў 10.30, скончыўся ў 12.35.