9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра Лукашэнка сыходзіць у поле

35

"Сёння мы з вамі скончым працу, а заўтра ўсе ў поле, падкасаўшы рукавы", - сказаў сёння кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся з заўтрашняга дня пачаць уборку збожжавых ва ўсіх рэгіёнах краіны.

"Злачынствам будзе, калі не пачаць уборку ва ўсіх рэгіёнах з заўтрашняга дня", - заявіў Лукашэнка ў Камянецкім раёне на нарадзе па пытаннях выканання Дзяржаўнай праграмы "адраджэння і развіцця" сяла, перадае "Інтэрфакс".

Лукашэнка лічыць неабходным у найкароткія тэрміны вырашыць кадравую праблему ў аграрным сектары краіны, прыняўшы, у тым ліку, больш цвёрдыя меры адказнасці ў адносінах выпускнікоў сельскагаспадарчых вну.

"Паступіў у сельскагаспадарчае вну - ідзі і працуй на сяло. Нікому не будзе дазволена проста адпрацаваць нейкі тэрмін па размеркаванні і перайсці на іншую працу. Без дазволу старшыні райвыканкама ніхто не зможа перайсці на іншую працу", - заявіў А.Лукашэнка.

Па словах кіраўніка дзяржавы, "мы прыдумаем як гэта зрабіць, каб не наламаць дроваў". "Вось і ўся дэмакратыя. Але без гэтага сяло мы не выратуем, як і ахову здароўя", - падкрэсліў А.Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што кіраўніцтва краіны прыме "самыя жорсткія меры да тых, хто не будзе выконваць тэхналогіі вытворчасці і дысцыпліну". "Дрэнныя кадры нам не патрэбныя, з дрэннымі кадрамі ў рынку мы не выплывем", - адзначыў прэзідэнт.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, А.Лукашэнка сказаў: "Мужыкі, спыніце жарты. Сёлета наперадзе старшыні райвыканкама і кіраўніка гаспадаркі я бегаць больш не буду. Прынятыя рашэнні трэба выконваць жалезна".

"Каго мы зможам прымусіць, будзем прымушаць. Каго не - з венікам, лапатай і на вуліцу", - заявіў ён.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках