9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канстанцін Баравы: «Беларуская прыватызацыя – «ліпа»

12

Расейскі палітык і бізнэсовец Канстанцін Баравы сумняецца, што абвешчаная беларускім урадам прыватызацыя прывабіць расейскі бізнэс.

«Я разумею, што прыватызацыя, якая будзе праходзіць у Беларусі,-- гэта абсалютная «ліпа», імітацыя прыватызацыі. Проста цяпер узьнікла неабходнасьць зрабіць выгляд, што ў Беларусі магчымая прыватызацыя, ёсьць гатовасьць уводзіць элемэнты рынкавай эканомікі. Але насамрэч няма такой гатовасьці.

І тое, што адбываецца ў Беларусі вакол уласнасьці – на прадпрыемствах, у іншых праявах прыватнай уласнасьці, то гэта жахліва. Калі канфіскуецца ўсё, што заўгодна. Нават кіраўніка адносна пасьпяховага прадпрыемства могуць дзеля прафіляктыкі пасадзіць у турму. У Беларусі гэта было ўзята за практыку яшчэ да выпадку з Хадаркоўскім у Расеі. Гэта сапраўды апрабавана ў Беларусі», -- заявіў бізнэсовец у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках