9 чэрвеня 2026, aўторак, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнікаў БДІПЧ ачоліў нямецкі дыплямат Герт-Генрых Арэнс

Нямецкі дыплямат Герт-Генрых Арэнс ачоліў місію Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ, якая будзе назіраць за «парлямэнцкімі выбарамі» ў Беларусі.

Беларускія ўлады з гэтай кандыдатурай пагадзіліся. Спадар Арэнс ужо атрымаў беларускую ўязную візу.

Амбасадар Арэнс ужо мае досьвед працы ў Беларусі. Менавіта ён ачольваў місію назіральнікаў БДІПЧ, якія працавалі на прэзыдэнцкіх выбарах у 2006 годзе. Тады місія прыйшла да высновы, што выбары не адпавядаюць стандартам АБСЭ.

На «парлямэнцкіх выбарах», якія прызначаныя на 28-га верасьня, будуць працаваць дзьве асноўныя місіі назіральнікаў — ад СНД і АБСЭ. Гэта зьвязана з тым, што адпаведныя запрашэньні беларускія ўлады накіравалі толькі ў тыя міжнародныя структуры, дзе Беларусь мае паўнавартаснае прадстаўніцтва. Усяго будуць працаваць прыкладна 700 назіральнікаў. Кіраўніца ЦВК Ярмошына назвала гэтую колькасьць “болей разумнай” у параўнаньні з 1235 назіральнікамі, якія працавалі на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках