banner1 banner1 banner1

7.07.2008

У Маскве сканала Нонна Мардзюкова 2

8:41, — У свеце

Учора ўвечары у адной з маскоўскіх лякарняў на 83 годзе жыцця сканала вядомая расейская акторка Нонна Мардзюкова.

Аб гэтым паведамляе "Газета.ру" са спасылкай на агенцтва ІТАР-ТАСС, якому аб смерці Мардзюковай распавяла сястра акторкі Наталля.

Аб прычыне смерці нічога не паведамляецца, аднак вядома, што акторка пакутавала на некалькі захворванняў, у тым ліку на дыябет, і ў апошнія гады часта апынялася ў лякарні. Апошні раз, па непацверджаных дадзеных, яна была шпіталяваная ў ЦКЛ у сакавіку 2008 года.

Як распавяла агенцтву Наталля Мардзюкова, за некалькі гадзінаў да смерці яна гутарыла з сястрой, якая "сказала, што адчувае сябе добра".

Нонна Мардзюкова дэбютавала ў кіно ў 1947 годзе падчас вучобы ва ВДІКу. Найбольш вядомыя ролі яна выканала ў такіх фільмах, як "Маладая гвардзія", "Брыльянтавая рука", "Мама", "Вакзал для дваіх" і "Жаніцьба Бальзамінова". За сваю працу ў кіно Мардзюкова атрымала некалькі дзяржаўных прэмій, а таксама атрымала званне народнай артысткі СССР.

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта21.11.0822.11.08
EUR2 685.932 694.56
USD2 146.002 148.00
RUB77.8377.92

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: