banner1 banner1 banner1

9.07.2008

Віцебскаму апазыцыянеру прапанавалі «зьнікнуць» з горада на час «Славянскага базару»

9:07, — Палітыка

Віцебскага апазыцыянэра і распаўсюдніка незалежнай прэсы затрымалі ў аўторак і завезьлі на гутарку ў Чыгуначны РАУС.

Паводле Барыса Хамайды ў пастарунку міліцыянты перагледзелі газэты й часопісы, якія ён распаўсюджвае, і адпусьцілі, не складаўшы ніякіх дакумэнтаў пра затрыманьне. Адно што апазыцыянэра папярэдзілі, што ягонае знаходжаньне ў цэнтры гораду, каля так званага “Сіняга дому” на вуліцы Леніна, падчас фэстывалю “Славянскі базар у Віцебску” вельмі непажаданае, паведамляе “Радыё Свабода”.

Барыс Хамайда распавёў, што яшчэ колькі дзён таму да яго падыходзілі супрацоўнікі міліцыі з прапановамі “зьнікнуць” на час фэстывалю, які будзе праходзіць з 11-га па 19-га ліпеня. Але апазыцыянэр сказаў, што ў фэстывальныя дні зьбіраецца працаваць яшчэ больш актыўна: распаўсюджваць недзяржаўныя выданьні ня толькі ў першай, як звычайна, але і ў другой палове дня.

Учора на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай арганізацыі працы міліцыі падчас фэстывалю, кіраўнік абласной структуры МУС Леанід Фармагей падкрэсьліў, што ніякіх асаблівых захадаў па “зачыстцы” гораду на час фэстывальных імпрэзаў не плянуецца.

Сёлета нават “бамжоў” вырашылі не чапаць і не “ізаляваць” у спэцустановы, як рабілася ў мінулыя гады. Аднак міліцыянты палічылі, што чалавек пад бел-чырвон-белым парасонам, які распаўсюджвае незалежны друк ды размаўляе зь мінакамі па-беларуску, можа нанесьці большую шкоду іміджу фэстывальнага гораду.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта21.11.0822.11.08
EUR2 685.932 694.56
USD2 146.002 148.00
RUB77.8377.92

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

В Минске поставили памятник мальчику в генеральской форме (Фото) (9043)

15.11, 21:41, — Грамадства

Катэджы, у якіх жывуць міліцэйскія чыноўнікі (Фота) (8104)

20.11, 8:58, — Палітыка

Шэраг беларускіх банкаў спынілі выдачу крэдытаў (Спіс) (5236)

19.11, 12:00, — Эканоміка

Жесткая посадка (5192)

20.11, 14:44, Леонид Злотников, «Белорусы и рынок» — Эканоміка

«Суровые» будни Лукашенко и его сыновей: «Мы прорезаем прорубь, ныряем туда и бежим по снегу в парилку» (5088)

18.11, 13:38, — Палітыка

Ператрус у офісе Мілінкевіча (Абноўлена, фота) (4559)

18.11, 16:08, — Палітыка

Дэкан эканамічнага факультэта БДУ: «Калі ты п'еш банку імпартнага піва, ты пазбаўляеш таварыша з «Крыніцы» працы» (4275)

21.11, 10:21, — Эканоміка

Імпарцёры ў шоку ад пастановы Нацбанка (4274)

18.11, 12:32, — Эканоміка

Лондан згубна ўплывае на беларускіх чыноўнікаў (4151)

19.11, 13:00, — Палітыка

Прадпрыемствы спыняюцца. МАЗ пераходзіць на скарочаны працоўны тыдзень (4039)

20.11, 15:36, — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: