banner1 banner1 banner1

9.07.2008

Урад зацвердзіў план прыватызацыі дзяржуласнасці 5

13:19, — Эканоміка

Урад Беларусі зацвердзіў трохгадовыя планы прыватызацыі, паводле якіх прадугледжаная прыватызацыя 519 дзяржаўных прадпрыемстваў.

"Пастановай урада N990 зацверджаны план прыватызацыі аб'ектаў, змешчаных у дзяржаўнай уласнасці на 2008-2010 гады", паведамілі «Інтэрфаксу» ў органах дзяржкіравання. Там ўдакладнілі, што дакумент прадугледжвае прыватызацыю 519 дзяржаўных прадпрыемстваў.

Акрамя таго, дакумент сцвярджае пералік акцыянерных таварыстваў, створаных падчас прыватызацыі дзяржуласнасці, якія падлягаюць продажу ў 2008-2010 гадах. У гэтым пераліку 147 прадпрыемстваў.

Падрыхтоўку трохгадовых планаў рэфармавання дзяржуласнасці прадугледжвае дэкрэт N7. Дакумент таксама ўводзіць паэтапную адмену мараторыя на рух акцыяў, набытых грамадзянамі падчас палёгкавай прыватызацыі. На першым этапе (у 2008 годзе) прапаноўваецца выставіць на продаж акцыі таварыстваў, у статутных фондах якіх доля дзяржавы на 31 сакавіка 2008 года альбо адсутнічае наогул, альбо складае 75% і больш. Па дадзеных Дзяржкаммаёмасціі, такіх прадпрыемстваў у краіне налічаецца 900.

Пералік тых з іх, акцыі якіх можна будзе прадаваць, плануецца таксама зацвердзіць хуткім часам. "У зацверджаны пералік не ўвойдуць тыя прадпрыемствы, якія будуць прызнаныя стратэгічна значнымі", - растлумачылі ў Дзяржкаммаёмасці. Дэкрэт N7 уступае ў сілу 17 ліпеня. Па адзнаках экспертаў, рэалізацыя нормаў дэкрэту будзе спрыяць развіццю фондавага рынку краіны.

Напісаць каментар (5)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта01.12.0802.12.08
EUR2 780.142 741.93
USD2 160.002 163.00
RUB78.2477.41

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: