9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На гэтым тыдні справа Зэльцэра можа быць перададзеная ў суд

Крымінальная справа грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра можа быць перададзеная ў суд ужо на гэтым тыдні.

Аб гэтым паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Валер Надтачаеў.

"Абвінавачваны і ягоны адвакат скончылі знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы. Я не выключаю, што на гэтым тыдні яна можа быць перададзеная ў суд", сказаў В.Надтачаеў.

Як раней паведамляў "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на КДБ, Э.Зэльцэру 27 чэрвеня 2008 года было прад'яўленае канчатковае абвінавачванне, да ліку іншых дадалося абвінавачванне Э.Зэльцэра ў камерцыйным шпіянажы.

"У цяперашні час ён вінаваціцца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 228 (кантрабанда наркатычных сродкаў), ч 1. арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў), а таксама ч. 1 арт. 254 (камерцыйны шпіянаж) Крымінальнага кодэкса Беларусі", паведамілі ў КДБ.

Нагадаем, Эмануіл Зэльцэр разам са сваім сакратаром грамадзянкай Расеі Ўладленай Функ былі затрыманыя 12 сакавіка ў Менску. 27 чэрвеня ім былі прад'яўленыя канчатковыя абвінавачванні. Зэльцэра абвінавачваюць у выкарыстанні загадзя ілжывых афіцыйных дакументаў, кантрабандзе наркатычных сродкаў і камерцыйным шпіянажы. Функ вінаваціцца ў выкарыстанні загадзя ілжывых афіцыйных дакументаў і ў камерцыйным шпіянажы. Акрамя таго, КДБ узбудзіла крымінальную справу "па прыкметах камерцыйнага шпіянажу" у адносінах грамадзяніна ЗША, бізнэсмэна Джозэфа Кея, які з'яўляўся кліентам Зэльцэра.

Джозэф Кей адверг усе абвінавачванні, назваўшы іх незмястоўнымі, выказаў сумнеў у дэмакратычнасці палітыкі беларускіх уладаў і выказаў надзею, што "Беларусь увойдзе ў лік нармальных еўрапейскіх краінаў, дзе выконваюцца законы".

Настойваюць на сваёй невінаватасці і Эмануіл Зэльцэр і Ўладлена Функ. 30 чэрвеня яны разам з агульным адвакатам Зміцерам Гарачкам пачалі вывучаць матэрыялы справы.

Паводле справаздачы амерыканскага лекара Альберта Бенчабата, які абследаваў Зэльцэра ў турме КДБ у канцы чэрвеня, стан здароўя арыштаванага характарызуецца як "цалкам нездавальняльны і і хутка пагаршаемы".

Дзяржаўны дэпартамент ЗША патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення амерыканскага адваката. 25 красавіка консул Злучаных Штатаў Амерыкі Кэралайн Сэвэдж сустракалася з арыштаваным. Па словах консула, Зэльцэр паведаміў ёй, што «на другі і трэці дзень затрымання яго збівалі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках