9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Добразычліўцы» прапаноўваюць Менгарвыканкаму забараніць акцыі апазіцыі

22

Менгарвыканкаму трэба ўвесці мараторый на правядзенне масавых акцыяў апазіцыі да раскрыцця злачынства, здзейсненнага ў ноч на 4 ліпеня, лічыць кіраўнік так званага незалежнага аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка.

"Я бы прапанаваў Менгарвыканкаму разгледзець пытанне аб уводзінах мараторыя на правядзенне масавых акцыяў апазіцыі датуль, пакуль не будзе раскрытае злачынства і не будуць знойдзеныя арганізатары і выканаўцы", - цытуе Мусіенку "Інтэрфакс".

"Калі б падобнае НЗ адбылося на тое ж 90-годдзе БНР, то ўяўляеце, якіх бы "сабак" спусцілі б на Беларусь, у чым бы вінавацілі ўладу, якія бы санкцыі нам пагражалі?" – рытарычна запытвае З.Мусіенка.

"Падобнага роду мерапрыемствы ў плане забеспячэння бяспекі зараз будуць каштаваць дзяржаве нашмат даражэй, чым раней: бо трэба забяспечыць бяспеку людзей, якія імкнуцца на акцыі апазіцыі або проста будуць знаходзіцца побач, у зоне небяспекі", - сцвярджае кіраўнік так званага аналітычнага цэнтра.

Ён таксама лічыць, што ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Менску неабходна прымушаць "арганізатараў аплочваць паслугі па ахове ўдзельнікаў, забеспячэнню іх бяспекі і несці рэальную адказнасць".

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках