Новым трэнерам менскага «Дынама» стаў Джым Х'юз
- 1.08.2008, 13:00
Галоўным трэнерам хакейнага клуба "Дынама" (Менск), які ў верасні стартуе ў Кантынентальнай хакейнай лізе, прызначаны Джым Х'юз.
Аб гэтым паведаміў БелаПАН прэс-сакратар каманды Андрэй Вашкевіч.
Джыму Х'юзу 41 год. У мінулым сезоне ён працаваў асістэнтам галоўнага трэнера каманды АХЛ "Таронта Марліз".
Па словах А.Вашкевіча, вельмі добрыя рэкамендацыі Дж.Х'юзу далі былы і дзейсны трэнеры нацыянальнай зборнай Курт Фрэйзер і Глен Хэнлан. Ён лічыцца адным з самых перспектыўных трэнераў.
Фінансавыя ўмовы, прапанаваныя менскім клубам, цалкам задаволілі ягонага новага галоўнага трэнера. Да каманды ён далучыцца 7 жнівеня ў Хельсінкі.