З 1 верасня даражэе электрычнасць
5- 1.08.2008, 13:34
Урад Беларусі падрыхтаваў прапановы па падвышэнні тарыфаў на электраэнергію з 1 верасня для прамспажыўцоў.
Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімір Сямашка, перадае «Інтэрфакс».
"Мы падрыхтавалі прапановы, можа быць, з 1 верасня мы некалькі паднімем тарыфы з тым, каб змякчыць павелічэнне коштаў на энерганосьбіты для краіны са студзеня", - сказаў У.Сямашка.
Ён растлумачыў, што ў бягучым годзе "тарыфы на электраэнергію для прамысловага сектара мы паднялі на 3%, на цяпло на 4%". "Мы асцерагаліся, каб не было шоку для прадпрыемстваў, але ў цяперашні час яны апярэджваюць прагноз па станоўчай рэнтабельнасці", - дадаў першы віцэ-прэм'ер.