banner1 banner1 banner1

1.08.2008

У КДБ у прафсаюзных лідэраў пыталіся, ці ўмеюць яны рабіць бомбы 3

17:28, — Палітыка

Старшыню першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза ААТ "Гродна-Азот" Сяргея Антусевіча і прадстаўніка БНП па Гарадзенскай вобласці Анатоля Хоцьку выклікалі ў абласное ўпраўленне КДБ.

Прафсаюзных актывістаў папрасілі даць тлумачэнні аб тым, дзе яны знаходзіліся ў ноч на 4 ліпеня, прапанавалі зняць адбіткі пальцаў і пацікавіліся, ці ўмеюць яны вырабляць бомбы, паведамляе «Салідарнасць».

Сяргею Антусевічу 30 ліпеня патэлефанаваў невядомы мужчына і папрасіў прыйсці ў абласное ўпраўленне КДБ па Гарадзенскай вобласці, каб адказаць на пытанні з нагоды выбуху ў Менску. Чалавек, які тэлефанаваў, нягледзячы на просьбы Сяргея, не прадставіўся.

Сяргей Антусевіч спытаў, куды і да каго трэба звяртацца, калі ён прыйдзе ва ўпраўленне КДБ. "Мяне што там, усё ведаюць?" - пацікавіўся прафсаюзны лідэр. Але суразмоўца не збянтэжыўся, растлумачыўшы, што "прыйдзеце, назавеце сваё прозвішча, да вас выйдзе супрацоўнік, адкажаце на ягоныя пытанні".

Пакуль сядзеў у прыёмнай, распавёў Сяргей Антусевіч, прыйшоў яшчэ адзін мужчына, якога таксама выклікалі па справе аб выбуху.

- Ён спытаў у мяне - "Што, сапёр?" - распавёў Антусевіч.

Мужчына аказаўся вайскоўцам запасу, які праходзіў тэрміновую службу па спецыяльнасці сапёр. Ён распавёў Антусевічу, што такіх як ён таксама выклікаюць.

У КДБ у Сяргея Антусевіча пацікавіліся, дзе ён знаходзіўся 3 ліпеня, і хто можа гэта пацвердзіць. Сяргею паказалі фотаробат падазраванага, і спыталі, ці не знакам ён з гэтым чалавекам.

Акрамя таго, супрацоўнікаў Камітэта дзяржбяспекі цікавіла, ці ведае Антусевіч людзей, якія займаюцца вырабам або продажам зброі, так званых "чорных капальнікаў", ці ўмее сам рабіць бомбы.

У канцы гутаркі ў Сяргея Антусевіча ўзялі адбіткі пальцаў.

Сяргей Антусевіч распавёў, што ў Гародню выклікаюць практычна ўсіх, хто мае адносіны да апазіцыі і да выбараў. Дарэчы, сам Антусевіч мае намер вылучыць сваю кандыдатуру на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах, і зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу.

У пятніцу, 1 жнівеня, ва ўпраўленне КДБ па Гарадзенскай вобласці быў выкліканы і актывіст Анатоль Хоцька.

Яму задавалі практычна тыя жа пытанні. Розніца толькі ў тым, што Хоцька адмовіўся ад працэдуры зняцця адбіткаў пальцаў, матывуючы гэта тым, што афіцыйна ён не з'яўляецца падазраваным.

Пры гэтым Анатоль Хоцька распавёў, што ўсе зададзеныя яму пытанні датычыліся менавіта справы аб выбуху, а не ягонай прафзвязнай дзейнасці.

- Я не заўважыў спробаў выведаць у мяне нешта або ціснуць на мяне - растлумачыў Анатоль Хоцька, выказаўшы здагадку пры гэтым, што справа аб выбуху стала падставай для спецслужбаў сабраць інфармацыю аб людзях, якія прымаюць удзел у дзейнасці дэмакратычных сіл.

Напісаць каментар (3)

Навіны
па тэме

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта08.01.0909.01.09
EUR3 565.933 581.33
USD2 655.002 645.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: