9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Закон «Аб СМІ» падпісаны?

4

Атрымаць адказ на гэтае пытанне ў ягонай прэс-службе аказалася немагчыма. Між тым, па падліках юрыстаў, двухтыднёвы тэрмін, які адводзіць Канстытуцыя на прыняцце такіх рашэнняў, ужо выйшаў.

Супрацоўнікі прэзідэнцкай прэс-службы, з якімі звязваліся па тэлефоне прадстаўнікі прэс-службы БАЖ,. спасылаюцца на тое, што іх кіраўнік Павел Лёгкі знаходзіцца ў адпачынку. «Калі будзе афіцыйна распаўсюджаная інфармацыя на гэтую тэму, тады і даведаецеся», — заявіў 1 жніўня малады чалавек, які адмовіўся назваць сябе.

Днём раней яшчэ адзін ананімны супрацоўнік прэс-службы не выключыў, што законапраект можа быць ужо падпісаны, проста звесткі аб гэтым яшчэ не "дайшлі" у прэс-службу. "Як толькі падпісваецца законапраект і паступае да нас, мы аператыўна даем яго ў СМІ", - запэўніў ананімны суразмоўца.

Паміж тым, тэрмін, вызначаны Канстытуцыяй для падпісання дакумента, па падліках юрыстаў, ужо выйшаў. Паводле арт. 100 ч. 6 Канстытуцыі РБ, "калі прэзідэнт не вяртае які-небудзь закон на працягу 2 тыдняў пасля таго, як ён паступіў да яго, закон лічыцца падпісаным".

Законапраект быў ухвалены "саветам Рэспублікі" 28 ліпеня, пасля прыняцця яго ў двух чытаннях "палатай прадстаўнікоў" (17 і 24 чэрвеня).

У сярэдзіне ліпеня дакумент паступіў на разгляд Канстытуцыйнага Суду РБ. (Нагадаем, паводле Дэкрэту прэзідэнта № 14 ад 26.06.2008 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзейнасці Канстытуцыйнага Суду РБ", усе заканадаўчыя акты, прынятыя беларускім "парламентам", перш чым быць адпраўленымі на подпіс Лукашэнку, мусяць прайсці экспертызу ў Канстытуцыйным Судзе).

Як растлумачылі прэс-службе ГА "БАЖ" у Канстытуцыйным Судзе, іх праца над законапраектам "упісваецца" ў двухтыднёвы тэрмін, адпушчаны Канстытуцыяй.

Такім чынам, калі кіравацца палажэннямі Канстытуцыі, закон, хутчэй за ўсё, можа лічыцца падпісаным. Праўда, існуе адна магчымасць ягонага не падпісання (паводле таго жа арт. 100 ч. 6 Канстытуцыі РБ), "закон не лічыцца падпісаным і не ўступае ў сілу, калі ён не мог быць вернуты ў "парламент" у сувязі з заканчэннем сесіі".

Нагадаем, аб тым, што Лукашэнка падпісаў законапраект "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" стала вядома толькі 26 ліпеня, калі дакумент быў апублікаваны ў газеце "Звязда", а законапраект быў падпісаны некалькімі днямі раней - 23 ліпеня.

У выпадку ўступлення ў сілу Закона аб СМІ, па незалежных сродках масавай інфармацыі будзе нанесены непапраўны ўдар, лічаць у Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Найбольшую занепакоенасць у незалежнай журналісцкай супольнасці выклікае той факт, што ўлады змогуць блакаваць усе інтэрнэт-СМІ, не зарэгістраваныя ў Беларусі ў якасці сродкаў масавай інфармацыі.

Паводле праекту закона аб СМІ, пералік парушэнняў, за якія можна вынесці папярэджанне ў адрас рэдакцый, размыты і неабмежаваны, а прыпыніць выданне друкаванага СМІ можна нават за адно папярэджанне. Пры гэтым выносіць папярэджанні зможа суддзя, пракурор або чыноўнік любога райцэнтра.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках