9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

18 гадоў таму загінуў Віктар Цой (Відэа)

7

18 гадоў таму - 15 жніўня 1990 года ў аўтакатастрофе недалёка ад Рыгі загінуў Віктар Цой, музыка і паэт, лідэр гурта «Кіно», культавая асоба 80-х гадоў мінулага стагоддзя.

Як паведамляе ІА «Экстра-Медыя», сёння ў Маскве, на Арбаце, ля знакамітай «Сцяны Цоя» у чарговы раз збяруцца прыхільнікі ягонай творчасці. У Пецярбурзе ў гэты дзень чакаецца бесперапыннае паломніцтва да магілы Віктара на Багаслоўскіх могілках. А увечары адбудзецца канцэрт памяці Цоя ў легендарным месцы яго працы – кацельнай «Камчатка».

Канцэрты памяці Цоя адбудуцца і ў рэгіёнах. Так, 15 жніўня ў сталіцы Башкартастана Ўфе парк Учалы прымет у сябе рокераў, перапяваючых тварэнні гурта «Кіно». Паралельна адбудзецца выстава матацыклаў і байк-шоў. Гэта сімвалічна. Бо на адзіным помніку Віктар Цой выяўлены менавіта седзячы на матацыкле.

Мабыць, самае маштабнае жалобнае мерапрыемства пройдзе ў Краснаярску. На 6-ы па ліку Фестываль памяці Цоя ў Цэнтральным парку падалі заяўкі каля сарака гуртоў, абяруць з іх прыкладна трыццаць. Галоўнай умовай выступу з'яўляецца патрабаванне да кожнай групы выканаць не менш за дзве песні гурта «Кіно».

Віктар Цой нарадзіўся ў Ленінградзе 21 чэрвеня 1962 года ў сям'і выкладчыка фізкультуры і інжынера. Вучыўся ў мастацкай вучэльні імя Сярова, адкуль быў выключаны за непаспяховасць. Скончыў "СГПТВ-61" па спецыяльнасці "разьбяр па дрэве".

Улетку 1981 года разам з Аляксеем Рыбіным і Алегам Валінскім стварыў гурт "Гарын і гіпербалоіды" і ўступіў у Ленінградскі рок-клуб, дзе ў 1982 годзе адбыўся першы канцэрт гурта ўжо пад назвай "Кіно".

У 1986 годзе Цой прыняў удзел у здымках фільма "Асса" Сяргея Салаўёва, у 1987 годзе запісаў альбом "Група крыві" і здымаўся ў карціне Рашыда Hугманава "Ігла". У пачатку 1990-га года гурт "Кіно" з гастролямі наведаў шэраг замежных краін, у тым ліку Японію.

Апошні канцэрт прайшоў у чэрвені 1990 года ў Маскве на Вялікай спартовай арэне Лужнікоў. Затым Цой з'ехаў на лецішча пад Юрмалай (Латвія) і пачаў працу над новым альбомам. 15 жніўня 1990 года музыка загінуў у аўтакатастрофе пад Рыгай. 19 жніўня ён быў пахаваны на Багаслоўскіх могілках Пецярбурга.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках