banner1 banner1 banner1

20.08.2008

Амэрыканскі адвакат Зельцэр можа памерці ў турме 3

8:10, — Палітыка

Прадстаўнікі амбасады ЗША у Беларусі наведалі ў ізалятары КДБ амерыканскага грамадзяніна Эмануила Зельцэра.

Як БелаПАН паведамілі ў прэс-службе дыпмісіі, турэмнаму кіраўніцтву былі перададзенымі лекі, прапісаныя амерыканскаму грамадзяніну ягоным лекарам і дастаўленыя з ЗША.

Э.Зельцэр паскардзіўся амерыканскім дыпламатам на "несупынныя болі" і выказаў асцярогу, што "не зможа дажыць да канца турэмнага тэрміну". "Амэрыканскія ўлады па-ранейшаму сур'ёзна заклапочаныя станам Эмануіла Зельцэра і працягваюць заклікаць беларускія ўлады вызваліць яго", — заявілі ў прэс-службе.

Э.Зельцэр быў прысуджаным да 3 год пазбаўлення волі за выкарыстоўванне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж. Яму таксама інкрымінавалася кантрабанда наркатычных сродкаў, але суд апраўдаў яго, не прызнаўшы таблеткі, якія Зельцер прымае апошнія 15 гадоў і якія былі канфіскаванымі пры арышце, наркотыкамі. Амэрыканскія ўлады дамагаюцца вызваленні асуджанага на гуманітарных падставах, паколькі ягонае здароўе моцна пагоршылася ў зняволенні без прапісаных ягоным лекарам лекаў.

Варта зазначыць, што 18 жніўня Амэрыканскао-расіейскі прававы інстытут (Arli) распаўсюдзіў зварот да міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава і шэрагу беларускіх і расейскіх чыноўнікаў. У звароце паказваецца, што, па інфармацыі Дзярждэпартаменту ЗША, 15 жніўня расейскаму бізнэсоўцу Барысу Беразоўскаму, які восем год знаходзіцца ў міжнародным вышуку, была прадстаўленай магчымасць сустрэцца з Э.Зельцэрам у следчым ізалятары КДБ у Менску.

"Беразоўскі спрабаваў запалохаць Зельцэра, патрабуючы, каб Эмануіл адмовіўся ад сваіх паказанняў у судзе і змяніў іх на карысць Беразоўскага. У адваротным выпадку, як сказаў Беразоўскі, "табе будзе горш, таму што я — гаспадар гэтай краіны", — гаворыцца ў лісце.

Інстытут заклікаў распачаць "адпаведныя меры ў дачыненні да пэўных службовых асоб, якія знаходзяцца ў змове з Беразоўскім супраць Расеі". Раней Arli заявіў аб тым, што 5 жніўня Б.Беразоўскі ў якасці сведкі выступіў на судзе над Э.Зельцэрам.

БелаПАН не атрымалася пацвердзіць або аспрэчыць гэтую інфармацыю ў КДБ Беларусі. У прэс-службе замежнапалітычнага ведамства паказалі, што "змест ліста па-за іхняй яйкампетэнцыі", а перапіска не каментуецца. У амбасадзе ЗША таксама адмовіліся ад каментароў па гэтым пытанні.

Варта зазначыць, што сам Б.Беразоўскі не каментуе сваіх вандраванняў па свеце з-за боязі за сваё жыццё.

Напісаць каментар (3)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта21.11.0822.11.08
EUR2 685.932 694.56
USD2 146.002 148.00
RUB77.8377.92

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

В Минске поставили памятник мальчику в генеральской форме (Фото) (9047)

15.11, 21:41, — Грамадства

Катэджы, у якіх жывуць міліцэйскія чыноўнікі (Фота) (8116)

20.11, 8:58, — Палітыка

Шэраг беларускіх банкаў спынілі выдачу крэдытаў (Спіс) (5244)

19.11, 12:00, — Эканоміка

Жесткая посадка (5214)

20.11, 14:44, Леонид Злотников, «Белорусы и рынок» — Эканоміка

«Суровые» будни Лукашенко и его сыновей: «Мы прорезаем прорубь, ныряем туда и бежим по снегу в парилку» (5095)

18.11, 13:38, — Палітыка

Ператрус у офісе Мілінкевіча (Абноўлена, фота) (4561)

18.11, 16:08, — Палітыка

Дэкан эканамічнага факультэта БДУ: «Калі ты п'еш банку імпартнага піва, ты пазбаўляеш таварыша з «Крыніцы» працы» (4314)

21.11, 10:21, — Эканоміка

Імпарцёры ў шоку ад пастановы Нацбанка (4276)

18.11, 12:32, — Эканоміка

Лондан згубна ўплывае на беларускіх чыноўнікаў (4153)

19.11, 13:00, — Палітыка

Прадпрыемствы спыняюцца. МАЗ пераходзіць на скарочаны працоўны тыдзень (4045)

20.11, 15:36, — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: