banner1 banner1 banner1

22.08.2008

Аляксандр Мех: «Гэты суд — прыклад цынізму і здрады ўлады» 8

14:57, — Палітыка

Сёньня судзьдзя Кобрынскага раёну Аляксандар Бабаскін вынес рашэньне адмовіць сябру Партыі БНФ Аляксандру Меху па ўсіх пунктах яго пазову.

Заяўнік патрабаваў аднавіць яго на працы ў “Белтрансгазе”, кампэнсаваць матэрыяльныя і маральныя страты. Вынік, як кажа Аляксандар Мех, яго расчараваў:

“Я не чакаў, зусім не чакаў такога рашэньня. Доказы, якія мы прадставілі суду, — стопрацэнтныя, што ўся гэтая справа сфальшаваная. Яна — прыклад падману, цынізму і здрады ўлады, якая цяпер у Беларусі”, -- заявіў палітык для “Радыё Свабода”.

Суд у Кобрыне доўжыўся тры дні. Прысутнічала практычна ўсё кіраўніцтва партыі БНФ, актывісты апазыцыі зь Берасьцейшчыны, журналісты.

Юрыст прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Ўладзімер Малей, грамадзкі абаронца Аляксандра Меха, заяўляе, што рашэньне Кобрынскага райсуду будзе абскарджана:

“Адразу напісалі, каб нам выдалі матывіровачную частку рашэньня. Будзем падаваць касацыйную скаргу. А калі я выступаў у судзе, то казаў, што палітычнае становішча ў Беларусі зьмяняецца, з турмаў вызваленыя ўсе палітычныя зьняволеныя. Прасіў: “Не рабіце вы таксама памылку!” Але да мяне суд не прыслухаўся”.

Інжынэр Аляксандар Мех быў звольнены з Кобрынскага ўпраўленьня магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз” у чэрвені гэтага году. Перад гэтым начальнік Кобрынскага УМГ Уладзімер Галашка і начальнік Кобрынскай управы КДБ Андрэй Басько 16 хвілін вялі зь ім так званую прафіляктычную гутарку. Пад пагрозай звальненьня з працы яны змушалі Меха адмовіцца ад удзелу ў выбарах, казалі, што ён ня знойдзе працы ва ўсёй Беларусі, ціснулі на тое, што ў Аляксандра ёсьць сям’я — малыя дзеці і жонка. Прапановы начальніка і кадэбіста Аляксандар Мех запісаў на дыктафон. Гутарка была агучаная ў эфіры “Свабоды” і надрукаваная ў газэце “Народная воля”.

Аляксандар Мех мае дзьве вышэйшыя адукацыі. Больш як 14 гадоў ён працаваў інжынэрам ААТ “Белтрансгаз”. Быў звольнены сёлета ў чэрвені, калі прыняў рашэньне ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах. На сёньня Аляксандар Мех — прэтэндэнт на дэпутацкі мандат у Кобрынскай выбарчай акрузе № 12.

Напісаць каментар (8)

Навіны
па тэме

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта08.01.0909.01.09
EUR3 565.933 581.33
USD2 655.002 645.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: