10 чэрвеня 2026, Серада, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вера ў «выбары» страчаная: у «дэпутаты» ідзе мінімальная колькасьць людзей

6

Калі апазыцыйныя палітыкі вырашаць зьняцца з «выбараў», дык сярэдні конкурс на адно дэпутацкае месца ледзьве перавысіць двух прэтэндэнтаў.

Галоўнай навіной выбарчай кампаніі на гэтым тыдні стала значнае зьніжэньне цікавасьці да яе з боку патэнцыйных кандыдатаў у дэпутатаў. Паводле Цэнтарвыбаркаму, дакумэнты на рэгістрацыю ва ўсіх 110 акругах здалі толькі 365 чалавек. На папярэдніх “парлямэнцкіх выбарах” ахвотных стаць дэпутатамі на той час было амаль удвая больш – 692, нагадвае «Радыё Свабода».

Палітоляг Юрась Чавусаў адзначае, што “ёсьць прычына страты папулярнасьці “выбараў”, нават з боку ўладных структураў”:

“Прыклад з Ліберальна-дэмакратычнай партыяй, якая ў гэтым годзе не ўдзельнічае ў “выбарах”, гэта паказьнік таго, наколькі страчаная вера ў тое, што выбары цягнуць за сабою нейкі шанец патрапіць у структуру ўлады. Для ўсіх відавочна, што “выбары” ператварыліся ў звычайную адміністратыўную працэдуру. І тое, хто атрымае дэпутацкі мандат, вызначаецца зусім не на выбарчых участках, а вызначаецца адміністратыўным шляхам.

І відавочна сёлета скарацілася колькасьць, назавем іх так, “дзікіх” палітыкаў. Гэта тыя, хто на хвалі ўласнай папулярнасьці ўнутры раёна, выбарчай акругі праз пэўныя грамадзкія дзеяньні альбо бізнэс-уплыў, спрабаваў патрапіць у “палату прадстаўнікоў”.

Разважаньні палітоляга падмацоўваюцца і статыстычнымі дадзенымі. Сама меней у шасьці акругах выбары дэпутата “палаты прадстаўнікоў” пройдуць без альтэрнатывы. Тут на рэгістрацыю ў якасьці кандыдата ў дэпутаты здалі дакумэнты толькі па адным чалавеку. Калі ж акруговыя камісіі будуць рэгістраваць прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты гэтак сама як і на папярэдніх “парлямэнцкіх выбарах”, то такіх акругаў значна паболее. А гэта яшчэ больш зьнізіць цікавасьць да “выбараў”.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках