Штраф за незадэкляраваны бел-чырвона-белы сьцяг
2
11:45, — Палітыка
Ашмянскі суд прысудзіў актывіста лідзкай філіі «Маладога Фронту» Вадзіма Бароўскага да 10 базавых велічынь за тое, што маладафронтавец не задэкляраваў бел-чырвона-белы сьцяг і … 5 налепак.
Нагадаем, месяц назад Вадзім Бароўскі разам з паплечнікамі быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ і мытні на беларускай мяжы, калі вяртаўся зь Літвы з праваабарончага сэмінара. У маладафронтаўцаў правялі асабісты дагляд рэчаў, знайшлі сьцяг і налепкі, пасьля чаго на Вадзіма склалі пратакол. Тады моладзевых актывістаў пратрымалі на мяжы больш за 7 гадзін.





