Ляўковіч «рыхтуецца» да прэзідэнцкіх выбараў
15
10:09, — Палітыка
Новы старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч заяўляе, што ўчорашні з’езд партыі і так званая “парлямэнцкая кампанія” з’яўляецца пачаткам будучай прэзыдэнцкай кампаніі.
Нагадаем, што зпачатку гэты з’езд БСДП (Г) прэзэнтаваўся як тэхнічны. На ім павінны былі толькі вылучыць ад партыі патэнцыйных кандыдатаў у “дэпутаты” “палаты прадстаўнікоў”.
Аднак бальшыня дэлегатаў (а іх з’ехалася 76 з 86) запатрабавала ўключыць у парадак дня пытаньне аб пераабраньні партыйнага кіраўніцтва. На пасаду старшыні партыі спачатку вылучылі чатыры асобы. Аднак Алег Трусаў і Мечыслаў Грыб адмовіліся балятавацца. Таму прэтэндэнтаў засталося двое: старшыня партыі, палітвязень Аляксандар Казулін, які знаходзіцца за кратамі, і выканаўца абавязкаў старшыні партыі Анатоль Ляўковіч.
53 дэлегаты прагаласавалі за Ляўковіча, 22 – супраць. Аляксандра Казуліна абвясьцілі ганаровым старшынём партыі.
Спадар Ляўковіч так ацэньвае пэрспэктывы партыі для “Радыё Свабода”:
“У цэлым сытуацыя ў партыі стабільная. І гэта – добры падмурак для яе дынамічнага разьвіцьця і ўмацаваньня. Гэты з’езд і “парлямэнцкая кампанія”, якая ўжо ідзе, для нашай партыі з’яўляецца пачаткам будучай прэзыдэнцкай кампаніі. Часу засталося няшмат. Партыя павінна актыўна ўдзельнічаць у вызначэньні пэрспэктыўных кандыдатаў на вышэйшую пасаду. Бальшыня сяброў партыі перакананая, што мы ў баяздольным стане прыдзем да прэзыдэнцкіх выбараў”, -- заявіў ён.
Напісаць каментар (15)





