Справа аб выбуху: 10 тамоў за сям'ю пячаткамі
13- 4.08.2008, 14:09
Інфармацыя, якую паведаміў галоўны сведка выбуху ў Менску, з'яўляецца тайнай следства і не падлягае разгалашэнню. Пры гэтым аб'ем матэрыялаў, сабраных следствам падчас расследаванняў крымінальнай справы, складае не менш за 10 тамоў.
Аб гэтым паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у ГУУС Менгарвыканкама.
"Мужчына, які лічыцца галоўным сведкай па справе аб выбуху, у цяперашні час знаходзіцца ў міліцыі. Следчыя працягваюць яго апытваць. Атрыманая пэўная інфармацыя, але яна не падлягае разгалашэнню", - паведамілі ў ГУУС.
Там ўдакладнілі, што мужчына, якога лічылі галоўным сведкам па справе аб выбуху ў Менску, сам прыйшоў у РУУС Кастрычніцкага раёна Менска, пасля чаго ён быў дастаўлены ў ГУУС Менска.
Суразмоўцы агенцтва паведамілі, што "ў міліцыю мужчына прыйшоў у той жа куртцы, у якой захаваны на фатаграфіі з месца выбуху".
Як раней паведамлялася са спасылкай на кіраўніка прэс-службы ГУУС Менгарвыканкама Аляксандра Ластоўскага, сёння раніцай у міліцыю прыйшоў мужчына, якога следства лічыць асноўным сведкай у справе аб выбуху ў Менску ўначы 4 ліпеня.
Раней паведамлялася, што міліцыя не можа знайсці галоўнага сведку па справе аб выбуху ў Менску, чыя фатаграфія была апублікаваная ў СМІ і на афіцыйных сайтах МУС Беларусі і ГУУС Менска. У мінулую суботу фатаграфіі мужчыны была расклееныя па ўсім Менску. Гэта быў адзіны са сведак, захаваных на фатаграфіях з месца выбуху, які на працягу доўгага часу не з'яўляўся ў міліцыю.
Уначы 4 ліпеня ў Менску падчас святкавання Дня незалежнасці адбыўся выбух самаробнай выбухной прылады, у выніку якога пацярпелі 55 чалавек, каля 10 з якіх дагэтуль знаходзяцца ў лякарнях Менска.
Матэрыялаў па справе аб выбуху назбіралася на 10 тамоў.
Аб'ём матэрыялаў, сабраных следствам падчас расследаванняў крымінальнай справы аб выбуху ў Менску 4 ліпеня, складае не менш за 10 тамоў, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у ГУУС Менгарвыканкама.
"Апытаная вельмі вялікая колькасць чалавек, матэрыялы крымінальнай справы складаюць ужо не менш за 10 тамоў", - паведамілі ў ГУУС. Адказваючы на пытанне аб колькасці асоб, у якіх сабраныя адбіткі пальцаў, у ГУУС падкрэслілі "вельмі шмат, ідзе найсур'ёзнейшая аператыўна-следчая і вышуковая праца па справе аб выбуху".
У ГУУС адмовіліся паведаміць, ці з'явіліся новыя версіі ў дадзенай справе, спаслаўшыся на тайну следства.
Як раней паведамлялася са спасылкай на намесніка міністра ўнутраных спраў Беларусі - начальніка папярэдняга расследавання генерал-маёра міліцыі Сяргея Гурэева, следства разглядае тры групы версій па дадзенай справе.