9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Альфа-груп скупае беларускія банкі

Кансорцыюм Альфа-груп праз кампанію ABH Ukraine Limited - акцыянера Альфа-Банка (Украіна) - набыў кантрольны пакет акцый (88%) "Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый (Міжгандльбанк) у Беларусі. Сума здзелкі склала $27,7 млн.

Аб гэтым, як паведамляе «Інтэрфакс», гаворыцца ў паведамленні Альфа-груп. На пазачарговым сходзе акцыянераў Міжгандльбанка 7 ліпеня 2008 года быў сфарміраваны новы склад назіральнага савета, які ўзначаліў сябра савета дырэктароў, дырэктар па карпаратыўным развіцці, планаванні і кантролі расейскага Альфа-банка Ільдар Карымаў.

"Інтарэс да набыцця банка ў Беларусі прадыктаваны пазітыўнай дынамікай эканомікі краіны, фінансавага і банкаўскага сектара.

Плануецца пашырыць спектр банкаўскіх прадуктаў і паслуг, стварыць універсальны банк з развітым карпаратыўным, рознічным і інвестыцыйным бізнесам і шырокай сеткай кропак продажаў", - паведаміў сябра савета дырэктароў расейскага Альфа-банка Аляксандр Луканаў.

Міжгандльбанк быў зарэгістраваны ў 1999 годзе, ён спецыялізуецца на банкаўскім абслугоўванні знешнеэканамічнай дзейнасці буйных карпаратыўных кліентаў Беларусі. У банкаўскай сістэме краіны банк займае 12-е месца па актывам і капітале. Па стане на 1 ліпеня 2008 года фінансавыя паказчыкі банка склалі: актывы - $162,9 млн, уласны капітал - $25,3 млн.

ABH Ukraine Limited, кампанія, зарэгістраваная ў Рэспубліцы Кіпр, уваходзіць у Альфа-Груп, і валодае 99,99% акцый Альфа-Банка Ўкраіна.

Міжгандльбанк па выніках 2007 года заняў 447-е месца сярод банкаў СНД і 10-е месца сярод 27 банкаў Беларусі па аб’ёме актываў у рэнкінге "Інтэрфакс-1000", складзеным "Інтэрфакс-ЦЭА".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках