У гарах Эльбруса загінуў альпініст з Беларусі
8:19, — Здарэнне
Альпініст з Беларусі, які атрымаў траўму ў гарах Эльбруса ў Кабардзіна-Балкарыі, сканаў падчас транспартоўкі да месца магчымай пасадкі верталёта.
Як паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Поўдзень" у аўторак у Паўднёвым рэгіянальным цэнтры (ПРЦ) МНС РФ, у мінулую нядзелю ў альплагер "Безенгі" у Кабардзіна-Балкарыі ад удзельніка групы з Беларусі паступіла паведамленне аб тым, што адзін з альпіністаў атрымаў пералом голені.
На дапамогу пацярпеламу выйшлі чатыры выратавальніка Нальчынскага пошукава-выратавальнага пункта, а таксама два выратавальніка альплагера і альпіністы клуба "Зеніт".
Аднак пры транспартоўцы пацярпелага ўніз яшчэ адзін альпініст патрапіў пад камняпад і атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і пералом сцягна. Выратавальнікі сустрэлі альпіністаў у панядзелак раніцай і пачалі іх транспартоўку на ляднік Уллуаўзна (на вышыні 3 500 метраў над узроўнем мора), дзе маюцца прыдатныя для пасадкі верталёта пляцоўкі.
"Адзін з пацярпелых ад атрыманых траўмаў сканаў",- удакладніў суразмоўца агенцтва. Для эвакуацыі пацярпелых з н.п. Церскол выляцеў верталёт Мі-8 МНС Расеі, але па пагодных умовах не змог здзейсніць пасадку і вярнуўся ў панядзелак у аэрапорт Нальчыка.





