banner1 banner1 banner1

5.08.2008

Менскае «Дынама» прайграла латышам 2

9:38, — Спорт

Хакеісты менскага "Дынама" правялі першы ў гэтым сезоне таварыскі матч. У Рызе менчукі сустракаліся з мясцовым "Дынама" і саступілі гаспадарам 1:5 (1:1, 0:2, 0:2) .

Госці адкрылі лік на 8-й хвіліне гульні пасля дакладнага кідку Віктара Андрушчанкі, а затым шайбы закідвалі толькі хакеісты рыжскага клуба. Лепшым гульцом сустрэчы ў складзе беларусаў быў прызнаны галкіпер Віталь Коваль, перадае БелТА.

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі адзін з трэнераў менчукоў Уладзімір Цыплакоў адзначыў, што ён не вельмі задаволены гульнёй сваіх падапечных у першым спарынгу. Ён сказаў, што беларускія хакеісты дапусцілі мноства памылак, чым і скарысталіся рыжане. Па словах трэнера, у сённяшнім кантрольным паядынку з казахстанскім "Барысом" вароты менчукоў будзе абараняць канадскі легіянер Эндзі Чыода.

Што датычна новага галоўнага трэнера дынамаўскага клуба амерыканца Джыма Хьюза, то ён павінен далучыцца да каманды 7 жніўня на наступным вучэбна-трэніравальным зборы, які адбудзецца ў Фінляндыі. Нагадаем, што Джым Хьюз змяніў на пасту галоўнага трэнера іншага заакіянскага спецыяліста Пола Гарднера, прапрацаваўшага з менчукамі зусім нядоўга, а затым адпраўленага ў адстаўку. Дарэчы, неўзабаве шэрагі менскага "Дынама" папоўняць яшчэ два паўночнаамерыканскіх хакеіста: нападнік Джэфф Джуліяна і абаронца Даг Нолан. Першы з іх за сваю гульнявую кар'еру паспеў пагуляць у клубе НХЛ "Лос-Анджэлес Кінгз", за які правёў 41 матч і набраў 13 ачкоў (3 шайбы і 10 дзейсных перадач). Другі не гуляў у мацнейшай хакейнай лізе свету, але мае вялікі досвед выступаў у розных паўночнаамерыканскіх лігах. У мінулым сезоне ён гуляў у аўстрыйскім "Граце" - 39 гульняў, набраўшы па сістэме "гол плюс пас" 10 ачкоў (2 шайбы і 8 перадач). Па меркаванні кіраўніцтва дынамаўскай дружыны, гэтыя дасведчаныя хакеісты дапамогуць камандзе ў дэбютным сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ). Стартавы матч у КХЛ менчукі правядуць 2 верасня ў Новакузнецку супраць "Металурга".

Напісаць каментар (2)

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта09.01.0910.01.09
EUR3 581.333 611.75
USD2 645.002 645.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Папулярныя навіны

Элегантны дэфолт (14092)

3.01, 16:09, Уладзімір Акуліч, "Наша Ніва" — Эканоміка

Хто скупіў даляры напярэдадні «абвалу» рубля? (13036)

5.01, 8:45, — Эканоміка

Беларусаў чакае падзенне заробкаў, рост цэн і высокая інфляцыя (10892)

2.01, 13:44, — Эканоміка

Леонид Заико: В ближайшие 10 дней доллар может вырасти до 3 тысяч белорусских рублей (10815)

3.01, 15:28, — Эканоміка

Лукашэнка: «Мы не будзем вам хлусіць, і я перш за ўсё» (10219)

7.01, 15:30, — Палітыка

Рэклама гаспадара, які абрабаваў народ (Фота) (9630)

8.01, 17:31, — Палітыка

«Панарама» аб Галоўным, ці Ні слова аб дэвальвацыі (9263)

5.01, 10:31, — Палітыка

Лукашэнка ў лістападзе 2008 года: «Ніякага абвалу рубля не будзе» (9188)

5.01, 8:36, — Палітыка

Чэргі і лаянкі ля менскіх абменьнікаў (8635)

2.01, 21:08, — Грамадства

Натоўпы беларусаў штурмуюць абменнікі. Даляры здаюць без чаргі (Фотарэпартаж) (8370)

8.01, 16:24, — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: