Хвастоў застаецца амбасадарам, але ў Амерыку яго не адпускаюць
11:53, — Палітыка
Амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў застаецца ў пасадзе і знаходзіцца ў Менску «на кансультацыях».
Аб гэтым паведамілі БелаПАН у прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Напярэдадні стала вядома, што амбасадар ЗША у Беларусі Карэн Сцюарт прызначаная на пасаду галоўнага намесніка памочніка дзяржсакратара па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы. Афіцыйна яна пакуль не склала свае паўнамоцтвы. Дыпмісію ўзначальвае часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі Джонатан Мур.
Пасля апублікавання на афіцыйным сайце Мінфіна ЗША тлумачэнняў да санкцый, уведзеных у лістападзе 2007 года ў адносінах канцэрна "Белнафтахім", 7 сакавіка М.Хвастоў быў адкліканы з Вашынгтона для кансультацый. 12 сакавіка па патрабаванні беларускіх улад у якасці зваротнага кроку Менск пакінула К.Сцюарт.
Пасля скарачэння колькасці супрацоўнікаў амбасады Беларусі ў ЗША колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Менску па патрабаванні беларускіх улад была скарочаная з 35 да 4.
Навіны
па тэме
- Беларускія праваабаронцы ў ААН: «Можна прымусіць Лукашэнку вырашыць праблему вязняў сумлення раз і назаўжды»
- Джон Маккэйн: «Лукашэнка — брутальны дыктатар. Я падтрымліваю санкцыі супраць яго ўлады»
- «Новые известия»: «Неприятные плоды Минск может начать пожинать, не дожидаясь 2011 года»
- Джонатан Мур: ЗША ўважліва назіраюць за ўмовамі правядзеньня «парлямэнцкіх выбараў»





