Галоўкам ВПС Расеі прапаноўвае стварыць рэгіянальную сістэму СПА на Каўказе
12:58, — Войска
Хуткім часам неабходна стварыць адзіныя рэгіянальныя сістэмы СПА у Каўказскім і Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёнах, лічыць галоўнакамандуючы ВПС РФ генерал-палкоўнік Аляксандр Зелін.
Адзначыўшы, што «практыка вайсковага супрацоўніцтва ў вобласці СПА паказала мэтазгоднасць наступнага развіцця Аб'яднанай сістэмы (АС)СПА дзяржаў-удзельнікаў СНД на рэгіянальнай аснове», Зелін сказаў: «У цяперашні час вядзецца актыўная праца па стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Рэспублікі Беларусь і РФ ва Ўсходне-Еўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі, а ў наступным мэтазгодна пераходзіць да стварэння адпаведных сістэм у Каўказскім і Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёнах».
Па меркаванні Зеліна, «на сённяшні дзень узаемадзеянне ў вобласці СПА з'яўляецца адным з найважных кірункаў супрацоўніцтва дзяржаў-удзельнікаў СНД у ваеннай сферы», адзначае ІТАР-ТАСС.
У склад Аб'яднанай сістэмы СПА, нагадаў галоўкам, у цяперашні час уваходзяць войскі СПА Арменіі, ВПС і войскі СПА Беларусі, Сілы паветранай абароны Казахстана, Сілы паветранай абароны Кыргызтана, ВПС Расейскай Федэрацыі, ВПС і СПА Таджыкістана, войскі СПА і ВПС Узбекістана і Паветраныя Сілы Ўкраіны.
Навіны
па тэме





