banner1 banner1 banner1

5.08.2008

Пуцін можа сустрэцца з Сідорскім 14 жніўня 2

13:14, — Палітыка

Сустрэча прэм'ер-міністраў Беларусі і Расеі Сяргея Сідорскага і Ўладзіміра Пуціна можа адбыцца 14 жніўня ў Маскве.

Аб гэтым БелТА паведаміў крыніца ў дыпламатычных кругах.

Аб сустрэчы, якая рыхтуецца, кіраўнікоў урадаў дзвюх краін паведаміў напярэдадні расейскі прэм'ер. Па ягоных словах, у ліку тэм маючых адбыцца перамоў — пытанні супрацоўніцтва ў энергетычнай і фінансавай сферах, у тым ліку і адносна вылучэння Беларусі новага расейскага крэдыту.

Нагадаем, што прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін даручыў віцэ-прэм'еру, кіраўніку Мінфіна Аляксею Кудрыну падрыхтаваць фінансавую позву дня для магчымай сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі.

"У нас можа адбыцца сустрэча з беларускім калегай. Таму трэба і па энергетыцы паглядзець, і па фінансавых адносінах", - сказаў У.Пуцін, звяртаючыся да А.Кудрына.

У.Пуцін нагадаў, што ў цяперашні час "прапрацоўваецца пытанне вылучэння дадатковага крэдыту для нашых калегаў".

"Таму ў комплексе, калі ласка, усё гэта пагледзіце", - сказаў У.Пуцін.

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, Беларусь патрабуе змяніць формулу кошту на газ, які прадае краіне "Газпрам". У пятніцу першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка на прэс-канферэнцыі ў Менску заявіў, што ўрад краіны лічыць неабходным адкарэктаваць дамову з Расеяй аб коштах на пастаўляны ў рэспубліку газ у сувязі з ростам сусветных коштаў на нафту.

"Пры падпісанні той дамовы (31 снежня 2006 года) мы абапіраліся на расейскі прагноз змены кошту на нафту, які меркаваў яе паніжэнне,— растлумачыў чыноўнік.— Паколькі ў расейскім і беларускім грамадзянскіх кодэксах ёсць артыкулы, якія дазваляюць змяніць або скасаваць дамову ў сувязі з істотнымі зменамі акалічнасцяў, мы прапаноўваем сесці за стол перамоваў і альбо скасаваць дамову, што недапушчальна, альбо дапоўніць, каб прыйсці да цывілізаванага рашэння". Сямашка ўпершыню афіцыйна назваў бягучы кошт газу для Беларусі: "У пачатку 2008 года кошт на газ для Беларусі складаў $119 за 1 тыс. куб. м, цяпер мы перайшлі да кошту $127,9 да канца года". У 2009 годзе краіна чакае рэзкага падаражэння газу, формула кошту для яе залежыць ад сусветных катыровак нафты і нафтапрадуктаў.

Напісаць каментар (2)

Навіны
па тэме

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта09.01.0910.01.09
EUR3 581.333 611.75
USD2 645.002 645.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Папулярныя навіны

Элегантны дэфолт (14069)

3.01, 16:09, Уладзімір Акуліч, "Наша Ніва" — Эканоміка

Хто скупіў даляры напярэдадні «абвалу» рубля? (13025)

5.01, 8:45, — Эканоміка

Беларусаў чакае падзенне заробкаў, рост цэн і высокая інфляцыя (10885)

2.01, 13:44, — Эканоміка

Леонид Заико: В ближайшие 10 дней доллар может вырасти до 3 тысяч белорусских рублей (10811)

3.01, 15:28, — Эканоміка

Лукашэнка: «Мы не будзем вам хлусіць, і я перш за ўсё» (10211)

7.01, 15:30, — Палітыка

Рэклама гаспадара, які абрабаваў народ (Фота) (9567)

8.01, 17:31, — Палітыка

«Панарама» аб Галоўным, ці Ні слова аб дэвальвацыі (9255)

5.01, 10:31, — Палітыка

Лукашэнка ў лістападзе 2008 года: «Ніякага абвалу рубля не будзе» (9179)

5.01, 8:36, — Палітыка

Чэргі і лаянкі ля менскіх абменьнікаў (8627)

2.01, 21:08, — Грамадства

Натоўпы беларусаў штурмуюць абменнікі. Даляры здаюць без чаргі (Фотарэпартаж) (8337)

8.01, 16:24, — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: