banner1 banner1 banner1

5.08.2008

Запалі сьвечку за свабоду Тыбэта 6

14:03, — Палітыка

У інтэрнэце пачалася акцыя «Запалі сьвечку за Тыбэт». Яе ініцыятары заклікаюць выказаць салідарнасьць з Тыбэтам, запаліўшы сьвечку 7 жніўня а 21:00.

Такая акцыя прымеркаваная да пачатку 29-ых летніх Алімпійскіх гульняў, што пройдуць у Пэкіне.

«Мы просім усіх ахвочых далучыцца да нас, – пішуць ініцыятары праекту www.candle4tibet.org. – У дзень адкрыцьця Алімпіяды запаліце сьвечку ў сваім доме, на працы ці ў іншым грамадзкім месцы. Пастаўце сьвечку на падваконьнік, на стол... туды, дзе іншыя змогуць пабачыць яе зьзяньне. Наша акцыя – гэта не пратэст супраць Алімпіяды, гэта падтрымка свабоды!»

8 жніўня арганізатары акцыі накіруюць лісты кіраўнікам дзяржаваў сьвету з падрабязнай інфармацыяй пра тое, колькі жыхароў іх краіны хочуць, каб Тыбэт стаў вольным, паведамляе "Наша Ніва".

Для таго, каб прыняць удзел у акцыі, вам неабходна зарэгістраваць сваю сьвечку на сайце www.candle4tibet.org. Для рэгістрацыі неабходна ўказаць сваё імя, прозьвішча, электронны адрас і краіну.

Таксама зьвярніце ўвагу на карту ўнізе галоўнай старонкі сайту. Клікнуўшы на кнопку Join!, вы зможаце дадаць свой горад на сусьветную карту прыхільнікаў свабоднага Тыбэту. Ад вас будзе патрабавацца карцінка і зычэньне.

Тыбэт — гэта краіна, забраная камуністычным Кітаем. Тыбэт ужо 60 гадоў змагаецца за нацыянальную незалежнасьць. Духоўным лідэрам тыбэтцаў застаецца Далай-Лама, які знайходзіцца ў выгнаньні.

Напісаць каментар (6)

Навіны
па тэме

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта09.01.0910.01.09
EUR3 581.333 611.75
USD2 645.002 645.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: