banner1 banner1 banner1

5.08.2008

«Летні распродаж» у апошняй дыктатуры Эўропы 3

14:30, — Эканоміка

«Беларускі ўрад паскарае сваю вялізную праграму прыватызацыі, пры гэтым аўтарытарная дзяржаўная структура застаецца некранутай», — піша нямецкае аналітычнае інтэрнэт-выданьне «Telepolis».

“Цягам апошніх месяцаў кіраўніцтва Беларусі ўзяло радыкальны курс на эканамічныя перамены… Беларусь, аднак, — адзіная постсавецкая краіна, дзе дамінуе дзяржаўная форма эканамічнай уласнасьці і дзе алігархіі накшталт расейскай, утворанай дзякуючы “дзікай” прыватызацыі, проста не існуе. Доля прыватнага сэктару ў валавым нацыянальным прадукце гэтай усходнеэўрапейскай краіны складае прыкладна 25%, а маёмасьць найбагацейшых беларусаў вымяраецца ў мільёнах, а не ў мільярдах даляраў”.

Як піша нямецкае выданьне, якое цытуе «Радыё Свабода», “беларускія ўлады запэўніваюць, што працэс прыватызацыі пройдзе паступова, упарадкавана, і гэта дапаможа прадухіліць дзікую і непрадказальную прыватызацыю”. У сваю чаргу, “дырэктары беларускіх прадпрыемстваў пабойваюцца, што расейскія капіталісты скупяць у краіне ўсё”.

Тым часам як Крэмль бачыць у Беларусі, зь яе цяперашняй вялікай фінансавай залежнасьцю ад Масквы, расейскую правінцыю і спадзяецца ў канчатковым выніку на “саюз”, Лукашэнка, паводле нямецкіх аналітыкаў, імкнецца, наадварот, прадухіліць падобны сцэнар. Таму, піша Telepolis, “заходні капітал таксама мае неблагія шанцы на асваеньне гэтай апошняй постсацыялістычнай “Terra incognita” ва Ўсходняй Эўропе”. Беларускаму ўраду важна мець заходнія інвэстыцыі як процівагу расейскаму ўплыву.

Напісаць каментар (3)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта01.12.0802.12.08
EUR2 780.142 741.93
USD2 160.002 163.00
RUB78.2477.41

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: