9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станцыю метро «Кастрычніцкая» адкрыюць відавочна не хутка (Фота)

15

Станцыя метро «Кастрычніцкая» па-ранейшаму знаходзіцца на рамонце. Змучаныя шматлікімі перасадкамі з аднаго транспарта на іншы менчукі чакаюць з нецярпеннем яе адкрыцця. Але, судзячы па фатаграфіях, апублікаваных у газеце «Рэспубліка», адкрыцця станцыі прыйдзецца чакаць яшчэ доўга…

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, на «Кастрычніцкай» пачалі збіраць новыя эскалатары. Перасадкавая станцыя менскага метро зачыненая амаль два месяцы. Па падліках метрапалітэна, рэканструкцыя, як мінімум, павінная працягнуцца да лістапада.

Рэканструкцыяй станцыі "Кастрычніцкая" займаецца УП "Менскметрабуд". Досведу па дэмантажы эскалатараў арганізацыя не мае. Беларускіх будаўнікоў, вядома, не па сваёй волі паставілі ў такія ўмовы. Таму іх нежаданне каментаваць тэрміны зразумелае. Кажуць, што на такі аб'ём прац патрэбен год, а не тры месяца.

"Я бы не жадаў выносіць гэтае пытанне на абмеркаванне грамадскасці. Не трэба нічога каментаваць. Напішыце лепш аб засеўках або аб уборачнай. Усе жадаюць чужымі рукамі за тыдзень зрабіць працу, якую трэба выконваць год...", - заявіў прадстаўнік "Менскметрабуда".

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках