banner1 banner1 banner1

6.08.2008

Уладальнік рынку «Ждановічы» афармляе групу інваліднасці 1

8:58, — Крымінал

Уладальнік кантрольнага пакету акцыяў ГД “Ждановічы” Яўген Шыгалаў непрацаздольны й афармляе групу інваліднасці.

Нагадаем, бізнэсоўца арыштавалі ў красавіку, некалькі месяцаў пратрымалі ў СІЗА. Там у яго й здарыўся трэці інфаркт.Па патрабаванню абаронцаў у чэрвені Яўгена Аляксандравіча вызвалілі з-пад варты пад заклад у 10 мільёнаў рублёў (каля 4,6 мільёнаў даляраў). Заклад унеслі сваякі. Грошы знаходзяцца на рахунку Галоўнага следчага ўпраўлення МУС.

Згодна рэкамендацыяў беларускіх кардыёлягаў Шыгалаву дазволілі з’ездзіць на кансультацыю да тых лекараў, якія раней рабілі бізнэсоўцу аперацыю. На пачатку ліпеня ён паляцеў з Менску ў Лёндан.

- Апэрацыю Яўгену Аляксандравічу не зрабілі. Як лічаць ангельскія кардыёлягі, хірургічнае ўмяшальніцтва зараз супрацьпаказана. У яго знайшлі запаленне абалонкі сэрца. Лекары распрацавалі тактыку далейшага лячэння, назначылі медыкаменты. Яму патрэбна прыехаць яшчэ раз напрацягу дзвух месяцаў, - распавёў “КП у Беларусі” Яўген Маліноўскі, адзін з адвакатаў бізнэсоўца.

Зараз Яўген Шыгалаў знаходзіцца на лістку непрацаздольнасці й афармляе групу інваліднасці. Па словах адваката, працоўнымі справамі ГД “Ждановічы” ён не займаецца, хаця мае права.

Нагадаем, крымінальная справа, якую завялі на Шыгалава, тычыцца быццам бы падробленых дакументаў, па якіх на тэрыторыі “Ждановічаў” распачалося будаўніцтва. Па меркаванню ворганаў слецтва, яно пашкодзіла экалягічнаму становішчу. Пакуль Шыгалаў быў у Ангельшчыне, стадыя папярэдняга слецтва працягнулася што найменш да сярэдзіны кастрычніка.

Напісаць каментар (1)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта01.12.0802.12.08
EUR2 780.142 741.93
USD2 160.002 163.00
RUB78.2477.41

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: