banner1 banner1 banner1

6.08.2008

БАТЭ зноў згуляе з «Андэрлехтам» у Барысаве 3

10:02, — Спорт

Сёння на гарадскім стадыёне Барысава адбудзецца паўторны матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў БАТЭ - "Андэрлехт" (Брусэль, Бельгія).

Як паведамілі карэспандэнту БелТА у асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", гульню, якая пачнецца ў 19.00, будзе судзіць брыгада арбітраў з Ірландыі на чале з Аланам Кэлі. Тыдзень таму у сталіцы Бельгіі барысаўчане сенсацыйна перамаглі гаспадароў поля з лікам 2:1 і зараз маюць добры шанец выйсці ў наступны круг самага прэстыжнага кантынентальнага клубнага турніру. Аднак галоўны трэнер беларусаў Віктар Ганчаранка разумее, што ў сённяшняй гульні ягоным падапечным прыйдзецца нічым не лягчэй, чым у Брусэлі. Хутчэй наадварот, дома будзе значна цяжэй, бо 29-кратныя чэмпіёны Бельгіі будуць імкнуцца ў што бы то ні стала ўзяць рэванш і прабіцца ў наступны круг спаборніцтваў. Нажаль, у складзе гаспадароў поля не будзе двух вядучых гульцоў - Ігара Стасевіча і Міхаіла Сівакова, якія прапусцяць сённяшняе спаборніцтва з-за дыскваліфікацыі. Аднак не выключанае з'яўленне ў складзе лепшага бамбардзіра барысаўскага клуба Генадзя Блізнюка, які прапусціў некалькі гульняў з-за траўмы. Пытанне аб ягоным ўдзеле ў матчы з бельгійцамі вырашыцца незадоўга да пачатку гульні.

Футбалісты "Андэрлехта" прыбылі ў Менск учора і правялі ўвечары трэніроўку. Галоўны трэнер каманды Арыел Якабс наладжвае сваіх футбалістаў на цяжкую юаарцьбу, але ўсё жа спадзяецца на поспех па суме двух гульняў. Пераможца двухраундавага супрацьстаяння БАТЭ і "Андэрлехта" на наступным этапе спаборніцтваў сустрэнецца з балгарскім клубам "Леўскі" з Сафіі. Летась БАТЭ, пройдучы два раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, у 3-м крузе саступіў румынскай "Сцяўа" (2:2 і 0:2) і не змог выйсці ў групавы этап гэтага турніру.

Напісаць каментар (3)

Навіны
па тэме

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта09.01.0910.01.09
EUR3 581.333 611.75
USD2 645.002 645.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Папулярныя навіны

Элегантны дэфолт (14103)

3.01, 16:09, Уладзімір Акуліч, "Наша Ніва" — Эканоміка

Хто скупіў даляры напярэдадні «абвалу» рубля? (13048)

5.01, 8:45, — Эканоміка

Беларусаў чакае падзенне заробкаў, рост цэн і высокая інфляцыя (10898)

2.01, 13:44, — Эканоміка

Леонид Заико: В ближайшие 10 дней доллар может вырасти до 3 тысяч белорусских рублей (10817)

3.01, 15:28, — Эканоміка

Лукашэнка: «Мы не будзем вам хлусіць, і я перш за ўсё» (10226)

7.01, 15:30, — Палітыка

Рэклама гаспадара, які абрабаваў народ (Фота) (9693)

8.01, 17:31, — Палітыка

«Панарама» аб Галоўным, ці Ні слова аб дэвальвацыі (9299)

5.01, 10:31, — Палітыка

Лукашэнка ў лістападзе 2008 года: «Ніякага абвалу рубля не будзе» (9192)

5.01, 8:36, — Палітыка

Чэргі і лаянкі ля менскіх абменьнікаў (8638)

2.01, 21:08, — Грамадства

Натоўпы беларусаў штурмуюць абменнікі. Даляры здаюць без чаргі (Фотарэпартаж) (8391)

8.01, 16:24, — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: