9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдата ў «дэпутаты» звальнялі з працы з дапамогай міліцыі

2

Бабруйскую актывістку Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Таісію Кабанчук звольнілі з працы.

Таісія Кабанчук працавала кладаўшчыцай Бабруйскага складу Баранавіцкай птушкафабрыкі. Учора кіраўніцтва птушкафабрыкі даслала факсам у Бабруйск копію загаду аб яе звальненьні за прагулы. Актывістка лічыць, што яна звольненая праз правакацыі загадчыцы склада Ганны Таркан, зь якой у яе ня склаліся працоўныя адносіны, паведамляе “Радыё Свабода”.

Сёньня Тасія Кабанчук выйшла на працу, бо палічыла, што пакуль яна не азнаёмленая з загадам і не расьпісалася пад ім – яна застаецца працаваць кладаўшчыцай. Загадчыца складу паводле спадарыні Кабанчук, убачыўшы яе, адразу выклікала міліцыянта, каб тыя выдварылі яе са складу. На дадзены момант міліцыянт апыталі актывістку.

Таісія Кабанчук з’яўляецца прэтэндэнткай на мандат дэпутата “палаты прадстаўнікоў” ад Еўрапейскага спісу.

Як паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, Таісія Кабанчук балатуецца па Асіповіцкай выбарчай акрузе № 89. З 2007 года жанчына працуе кладаўшчыком склада № 4 г. Бабруйска ААТ “Баранавіцкая птушкафабрыка”.

Пасля таго, як Кабанчук заявіла аб сваім намеры ўдзельнічаць у «выбарах», на прадпрыемстве паведамілі, што яе могуць звольніць паводле п. 5 арт. 42 Працоўнага кодэкса РБ (за дасканалыя прагулы без важных прычын). «На самой справе мая непасрэдная начальніца Таркан Ганна Рыгораўна адмыслова адпускала мяне з працы некалькі дзён запар раней часу. А потым яна жа заявіла, што я «прагуляла» працу. Вось так яна мяне «падставіла». Раней яна жа мне жалілася, што на яе «цісне» начальства і патрабуе мяне звольніць. І вось перад «выбарамі» яна гэтае патрабаванне змушаная выканаць», -- паведаміла Таісія Кабанчук прэс-цэнтру Хартыі’97

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках