banner1 banner1 banner1

6.08.2008

Мытні не далі дабра 8

15:01, — Грамадства

Урад адмовіў Дзяржаўнаму мытнаму камітэту ў задавальненні просьбы аб падвышэнні ўзроўня заробку супрацоўнікам ДМК.

Як вядзецца з адказу Міністэрства фінансаў, на дадзены момант бюджэт краіны проста не можа сабе гэтага дазволіць.

Нагадаем, у пачатку чэрвеня ДМК накіраваў у Савмін і Мінфін аналітычны ліст, у якім абгрунтаваў неабходнасць падвышэння супрацоўнікам мытні заробку. Маўляў, мытнікі атрымліваюць менш за іншых супрацоўнікаў праваахоўных ведамстваў, што падрывае не толькі прэстыж службы, але і стварае цяплічныя ўмовы для ўзнікнення карупцыі. Сярэдні заробак супрацоўнікаў ДМК сёння складае каля 450 даляраў, маладога супрацоўніка без выслугі гадоў - каля 300 даляраў. У той жа час праз мытнага інспектара праходзяць грузы і каштоўнасці на мільёны даляраў. У такой сітуацыі, лічаць у Дзяржаўным мытным камітэце, ніякая ідэалагічная праца не дасць жаданага выніку, паведамляе “Ежедневник”.

Міністэрства фінансаў правяло аналіз сітуацыі, падлічыла, якімі сродкамі размяшчае, і дало адказ, што ва ўмовах выканання ўсёй краінай патрабаванняў прэзідэнта аб эканоміі і ашчаднасці падвышэнне заробку супрацоўнікам ДМК на дадзены момант немэтазгоднае. Сапраўды, сярод сілавікоў мытнікі атрымліваюць менш за ўсіх, але справа ў тым, што ў іншых міністэрствах атрымліваюць і таго менш. А сілавікам колькі ні падвышай, усё роўна хтосьці з іх будзе зарабляць менш. Менавіта таму, урад прыняўшы бок Мінфіна, вырашыў арыентавацца ў цэлым на ўзровень сярэдняга налічанага заробку ў Беларусі і зыходзіць з гэтага паказчыку. Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, за чэрвень ён склала ў Беларусі 892 тыс. рублёў. Супрацоўнікі ДМК ніжэй гэтага паказчыку не апусціліся, а значыць, нельга лічыць іх абдзеленымі.

Акрамя таго, урад лічыць, што ў дадзенай сітуацыі краіне неабходна адшукаць сродкі на бітву за ўраджай, а таксама на падрыхтоўку да новага ацяпляльнага сезону. Ды ці мала ў краіне больш надзённых пытанняў, чым падвышэнне ўзроўня заробку супрацоўнікам ДМК, якія з крымінальных скандалаў не вылазяць! Таму ўрад вырашыў сродкі, выгандлёваныя ад продажу БеСТ і іншых прадпрыемстваў, накіраваць на штосьці іншае.

Напісаць каментар (8)

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта09.01.0910.01.09
EUR3 581.333 611.75
USD2 645.002 645.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Папулярныя навіны

Элегантны дэфолт (14092)

3.01, 16:09, Уладзімір Акуліч, "Наша Ніва" — Эканоміка

Хто скупіў даляры напярэдадні «абвалу» рубля? (13036)

5.01, 8:45, — Эканоміка

Беларусаў чакае падзенне заробкаў, рост цэн і высокая інфляцыя (10892)

2.01, 13:44, — Эканоміка

Леонид Заико: В ближайшие 10 дней доллар может вырасти до 3 тысяч белорусских рублей (10815)

3.01, 15:28, — Эканоміка

Лукашэнка: «Мы не будзем вам хлусіць, і я перш за ўсё» (10219)

7.01, 15:30, — Палітыка

Рэклама гаспадара, які абрабаваў народ (Фота) (9630)

8.01, 17:31, — Палітыка

«Панарама» аб Галоўным, ці Ні слова аб дэвальвацыі (9263)

5.01, 10:31, — Палітыка

Лукашэнка ў лістападзе 2008 года: «Ніякага абвалу рубля не будзе» (9188)

5.01, 8:36, — Палітыка

Чэргі і лаянкі ля менскіх абменьнікаў (8635)

2.01, 21:08, — Грамадства

Натоўпы беларусаў штурмуюць абменнікі. Даляры здаюць без чаргі (Фотарэпартаж) (8370)

8.01, 16:24, — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: