9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па адбіткі пальцаў КДБ выяжджае на дом

6

На Гарадзеншчыне КДБ працягвае допыты актывістаў апазыцыі. Да некаторых міліцыянты прыяжджаюць да хаты – за адбіткамі пальцаў.

Ва Ўладзімера Круцікава зь Ліды зьнялі адбіткі пальцаў. У Забалаці, што ў Воранаўскім раёне, дапыталі Віталя Куплевіча і таксама зьнялі ў яго адбіткі.

Уладзімер Круцікаў — сябра БНФ “Адраджэньне”, уваходзіць у ініцыятыўную групу Станіслава Судніка й зараз займаецца зборам подпісаў.

Віталь Куплевіч не належыць ні да якай партыі. Да яго на вёску з Воранава прыехаў экспэрт, каб узяць адбіткі пальцаў: маўляў, вам далёка езьдзіць да райцэнтра, паведаміла “Радыё Свабода”.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках