Тыбецкія манахі вышлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць Алімпіяды ў Пекіне (Відэа)
1
11:24, — Алімпіяда-2008
Напярэдадні пекінскай Алімпіяды ў Індыі прайшла антыкітайская дэманстрацыя. Сотні тыбецкіх манахаў вышлі на вуліцы гораду Дарамсала, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя Далай-ламы.
Яны выйшлі ў маўклівую працэсію са свечкамі, да якой далучыліся сотні жыхароў гораду. Удзельнікі акцыі паспрабавалі ў чарговы раз прыцягнуць увагу сусветнай грамадзкасці да парушэння правоў чалавека ў Кітаі.
Гэты марш пратэсту называюць сваеасаблівай генеральнай рэпетыцыяй. У дзень пачатку Алімпійскіх гульняў прыхільнікі незалежнасці Тыбету спадзяюцца вывесці на дэманстрацыю ў Дарамсале 25 тысяч чалавек, перадае НТВ.
Навіны
па тэме





