Нацбанк падвышае стаўку рэфінансавання
3
11:43, — Эканоміка
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (НБ РБ) з 13 жніўня 2008 году падвышае стаўку рэфінансавання з 10,25% да 10,5% гадавых.
Аб гэтым паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" ва ўпраўленні інфармацыі НБ РБ з спасылкай на пастанову кіравання НБ РБ N105 ад 1 жніўня 2008 году.
Як паведамлялася, з 1 ліпеня 2008 году стаўка рэфінансавання была падвышанай з 10% да 10,25% гадавых.
З улікам чаканай Мінэканомікі інфляцыі ў 2008 годзе на ўзроўні 14%, НБ РБ прагназуе падвышэнне стаўкі рэфінансавання да 11-14% да канца гэтага году.
У адпаведнасці з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2008 год, стаўка рэфінансавання прагназавалася ў межах 7-9% зыходзячы з прагнозу інфляцыі 6-8%. За першыя паўгодкі інфляцыя склала 7,3%.





