10 чэрвеня 2026, Серада, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ціха, бо замоўчваецца?

5

Цэнтрвыбаркам Беларусі адзначае спакойны характар выбарчай «парламенцкай кампаніі», у той час як прадстаўнікі апазыцыі, аспрэчваючы дадзенае меркаванне, заяўляюць аб ціску на іх з боку ўладаў.

"Кампанія праходзіць спакойна, ціха, без эксцэсаў, нават робіцца сумна. Нават нашыя штатныя скаржнікі маўчаць", - заявіў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Згодна ягоных словаў, на сённяшні дзень "нейкіх збояў і НЗ у выбарчым працэсе не зафіксавана". "Адзінае, дык гэта скардзяцца на праблемы збору подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты ў гарадох", - сказаў Н.Лазавік.

Сакратар ЦВК нагадаў, што ў нядзелю 10 жніўня сканчваецца вылучэнне кандыдатураў у склад амаль 6,5 тысяч участкавых выбарчых камісій. "Мы рэкамендавалі выканаўчым камітэтам працаваць у гэты дзень, працавалі і прымалі дакументы", - сказаў прадстаўнік ЦВК.

У сваю чаргу старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька не згодзен з меркаваннем чальцоў ЦВК аб спакойным характары выбарчай кампаніі. "Можа ў кабінетах у Лазавіка і Ярмошынай і ціха, але ў нас іншая сытуацыя", - зазначыў лідэр АГП. "Мы практычна кожны дзень атрымліваем інфармацыю аб затрыманні нашых прадстаўнікоў праваахоўнымі ворганамі, запрашэнні нашых актывістаў у Камітэт дзяржбяспекі", - паведаміў А.Лябедзька.

Згодна ягоных словаў, "можна пагадзіцца, што кампанія праходзіць ціха ў тым пляне, што гэтая тэма практычна адсутнічае ў дзяржаўных СМІ".

Кажучы аб прасоўванні сваіх прадстаўнікоў у склад ўчасткавых выбарчых камісій, А.Лябедзька заявіў, што "мы ня ставім перад уладай невыканальных задач". "Мы прапаноўваем далучыць нашых прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі там, дзе ідуць на выбары нашыя кандыдаты, па адным нашым прадстаўніку", - зазначыў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках